Акопы Кацярыны (Жораўка)

Славутасьць
Акопы Кацярыны
Краіна

Акопы Кацярыны — мясцовая назва гарадзішча, разьмешчанага за 250 м на паўночны захад ад вёскі Жораўкі Пухавіцкага раёну, на правым беразе ракі Сьвіслач, у полі.

Апісаньне рэдагаваць

Пляцоўка авальная, памерам 70x45 м, выцягнутая з усходу на захад. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 3—8 м. 3 боку поля ўмацавана валам вышынёй 1—2 м. У сучасны момант разворваецца. Культурны пласт больш за 0,4 м.

Дасьледаваньні рэдагаваць

Гарадзішча вядомае з 1924 году, абсьледавала ў 1985 годзе Тацьцяна Бубенька. Знойдзена кераміка раньняга жалезнага веку і позьняга Сярэднявечча. Раскопкі не праводзіліся. Каля гарадзішча знаходзіцца каменны крыж. Крыж высечаны з валуну ў форме лацінскага крыжу[1].

Літаратура рэдагаваць

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
  1. ^ [https://www.radzima.org/be/object-photo/3855.html