Акопы Кацярыны (Бор)

гарадзішча ў Пухавіцкім раёне Беларусі
Славутасьць
Акопы Кацярыны
Краіна

Акопы Кацярыны, або Капец — мясцовыя назвы гарадзішча, разьмешчанага за 1 км на поўдзень ад вёскі Бор Пухавіцкага раёну, ва ўрочышчы Падкапцы, сярод асушаных балот.

Апісаньне

рэдагаваць

Вышыня над навакольлем з поўначы 4 м, з поўдня 2 м. Пляцоўка памерам 70×100 м выцягнутая з поўначы па поўдзень. З паўднёва-ўсходняга, паўднёвага і паўднёва-заходняга бакоў умацавана валам вышынёй 1,3 м і ровам глыбінёй 1,2 м. Паўночна-ўсходні, паўночны і паўночна-заходні бакі пляцоўкі таксама ўмацаваны валам вышынёй 2 м. Паўднёвая частка пляцоўкі ўмацавана яшчэ 2 дадатковымі радамі валоў вышынёй 0,8 м, шырынёй 4 м і равоў глыбінёй 1,4 м. З поўначы і поўдня выяўлены ўваходы на пляцоўку.

Дасьледаваньні

рэдагаваць

Культурны пласт 0,3—0,4 м прасочаны па ўсёй пляцоўцы, найбольш інтэнсіўны каля валоў. Выявіла і абсьледавала ў 1985 г. Тацьцяна Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9