Адэадат II (папа рымскі)
Адэадат II O.S.B. (па-лацінску: Adeodatus PP. ІІ), таксама Дэўсдэдыт II (лац. Deusdedit II)[2]; ? — 17 чэрвеня 676) — 77-ы Папа Рымскі (672—676).
Adeodatus ІІ | |
Адэадат ІІ, Папа Рымскі | |
Пачатак папства | 11 красавіка 672 |
---|---|
Канец папства | 17 чэрвеня 676 |
Папярэднік | Віталіян |
Наступнік | Дон |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | ? |
Памёр | 17 чэрвеня 676 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, хрысціянскі манах, каталіцкі біскуп |
Пантыфікат
рэдагавацьНарадзіўся ў Рыме, Бізантыйская імпэрыя[2]. Быў манахам-бенедыктынцам у рымскім кляштары сьвятога Эразма на гары Цэліё[3]. Першы з пап, які пачаў датаваць падзеі свайго пантыфікату[2]. Сваю дзейнасьць ён прысьвяціў паляпшэньню манаскай дысцыпліны й барацьбе з манафеліцкай ерасьсю[3]. З-за гэтага ён канфліктаваў з афіцыйным Канстантынопалем. Ён даў Вэнэцыі права самастойна абіраць дожа. Адрэстаўраваны сабор Сьвятога Пятра, дадзены патранат Кентэрберыйскаму абацтву сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, вызваліл Мармуцьерскае абацтва ад падпарадкаваньня мясцовым біскупам[2]. Захаваліся лісты папы да Кентэрберыйскага й Мармуцьерскага абацтваў[3].
Памёр у Рыме. Пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра. У некаторых крыніцах згадваецца як сьвяты Каталіцкай Царквы, але не ўключаны ў «Acta Sanctorum»[2]. Дзень памяці — 26 чэрвеня[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ а б в г д е Adeodatus II // Encyclopædia Britannica.
- ^ а б в Shahan, Thomas. Pope St. Adeodatus // The Catholic Encyclopedia. Vol. 1. New York: Robert Appleton Company, 1907.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Shahan, Thomas. Pope St. Adeodatus // The Catholic Encyclopedia. Vol. 1. New York: Robert Appleton Company, 1907.