Адукацыя ў Вугоршчыне

Адукацыя ў Вугоршчыне. Адукацыя ў Вугоршчыне мае наступныя ўзроўні:

  • дашкольная адукацыя,
  • пачатковая адукацыя,
  • сярэдняя агульная адукацыя,
  • вышэйшая адукацыя.

Таксама ў апошні час у Вугоршчыне робіцца папулярным вакацыйная адукацыя, якая ажыцьцяўляецца праз вакацыйныя школы (вуг. szakiskola).

Дашкольная адукацыя

рэдагаваць

Гэты ўзровень лічыцца найбольш значнай інтэграцыйнай часткай школьнай сыстэмы. Прадугледжвае навучаньне дзяцей ад 3 да 7 гадоў. У Вугоршчыне дзіцячыя садкі называюцца «овода» (венг. óvoda — месца для дагляданьня).

Пачатковая адукацыя

рэдагаваць

У пачатковую школы прыходзяць дзеці, якім споўнілася 6 ці 7 гадоў. Пачатковая адукацыя працягваецца 4, 6 ці 8 гадоў. 8-гадовая пачатковая адукацыя найбольш распаўсюджаная.

Сярэдняя адукацыя

рэдагаваць

Сярэдняя адукацыя звычайна доўжыцца 4 гады. Вылучаецца 3 віды сярэдніх школ:

  • Гімназія (венг. Gimnázium) — рыхтуе дзяцей да вышэйшай адукацыі, вывучаецца ня менш за 2 замежныя мовы,
  • Szakközépiskola — сярэдняя вакацыйная школа,
  • Szakmunkásképző Szakiskola — вакацыйная школа.

Пасьля заканчэньня сярэдняй школы вучні здаюць выпускныя экзамэны (венг. érettségi).

Вышэйшая адукацыя

рэдагаваць

Вышэйшая адукацыя ў Вугоршчыне бярэ свой пачатак ад 1367 г., калі вугорскі кароль Людвік I Вялікі заснаваў першы ўнівэрсытэт у г. Пешце[1].

Вышэйшая адукацыя прадстаўлены двума тыпамі навучальных устаноў: каледжамі і ўнівэрсытэтамі. Калі ў каледжы навучаньне працягваецца 4 гады, то ва ўнівэрсытэце — 4-6 гадоў. Дактарантура ва ўнівэрсытэтах звычайна займае 3 гады.

Найбуйнейшыя вышэйшыя ўстановы Вугоршчыны: