Адольф Варановіч
Адольф Усьцінавіч Варановіч (15 чэрвеня 1940, Мікольцы, Мядзельскі раён - 2001) — беларускі пісьменьнік. Сябра СП СССР з 1979 году.
Адольф Варановіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 чэрвеня 1940 |
Памёр | 2001 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасьля заканчэньня Мядзельскай сярэдняй школы ў 1957 годзе паступіў у Менскую мастацкую вучэльню, якую скончыў у 1960 годзе. Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбінату мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 году - чалец сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэту БССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.
Творчасьць
рэдагавацьПершыя апавяданьні апублікаваў у 1970 годзе ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі аповесьцей і апавяданьняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- Казімер Камейша «Душа прасілася ў Мікольцы» // Полымя.--2010.-No 6.--С. 162-168. 82