Адзіны нацыянальны рух

грузінская палітычная партыя
(Перанакіравана з «Аб’яднаны нацыянальны рух»)

Адзіны нацыянальны рух (па-грузінску: ერთიანი ნაციონალური მოძრაობა) — палітычная партыя ў Грузіі, заснаваная Міхаілам Саакашвілі, якая прыйшла да ўлады пасьля Рэвалюцыі ружаў, аднак, трывала паразу на парлямэнцкіх выбарах у 2012 годзе.

Адзіны нацыянальны рух
ერთიანი ნაციონალური მოძრაობა
Лідэр партыі Ніка Мэлія
Заснавальнік Міхаіл Саакашвілі
Дата заснаваньня кастрычнік 2001
Штаб-кватэра Тбілісі
Ідэалёгія грамадзянскі нацыяналізм, папулізм, лібэральны кансэрватызм, атлянтызм
Колькасьць 350 000[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Парлямэнт Грузіі 36/150
Афіцыйны сайт unm.ge

Гісторыя

рэдагаваць

Адзіны нацыянальны рух быў заснаваны ў кастрычніку 2001 году Міхаілам Саакашвілі. Гэта рэфармісцкая партыя, якая выступае за больш цесныя сувязі з НАТО і Эўрапейскім Зьвязам, а таксама за аднаўленьне кантролю Тбілісі над самаабвешчанымі сэпаратысцкімі дзяржавамі Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.

Першапачаткова левацэнтрысцкі кірунак быў зьменены на правацэнтрысцкі за часам Рэвалюцыі ружаў. Партыя спалучае палітычны, эканамічны і культурны лібэралізм з грамадзянскім нацыяналізмам. Ягоныя асноўныя палітычныя прыярытэты таксама ўключаюць паляпшэньне сацыяльных паслугаў для бедных, якія ёсьць асноўнай базай падтрымкі руху. Сярод прыярытэтаў партыі ёсьць барацьба з карупцыяй і памяншэньне адміністрацыйных бар’ераў дзеля вядзеньня бізнэсу. Лідэры руху называюць сябе лібэральна-кансэрватыўнымі, і а ў верасьні 2007 году партыя стала чальцом-назіральнікам правацэнтрысцкай Эўрапейскай народнай партыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць