Альфабэт

стандартны набор знакаў, на якім заснаваная пісьменства
(Перанакіравана з «Абэцэда»)

Альфабэ́т — упарадкаваная пэўным чынам сукупнасьць разнастайных знакаў: літараў, лічбаў, спэцыяльных і службовых знакаў, кожны зь якіх уяўляе сабой фанэму ў гутарковай мове. Ёсьць і іншыя сыстэмы — лягаграфічнае пісьмо, у якой кожны знак уяўляе сабой слова, марфэмнае, дзе кожны знак ёсьць сэмантычная адзінка, ці складовае пісьмо, у якім кожны знак уяўляе асобны склад.

A Specimen by William Caslon.jpg

Назва слова паходзіць ад дзьвюх першых літараў грэцкага альфабэту: альфа і бэта, якія ў сваю чаргу паўсталі зь фінікійскага альфабэту. Існуюць дзясяткі альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца сёньня, але найбольш распаўсюджанымі зь іх зьяўляюцца лацінскі[1], які паўстаў зь першага сапраўднага альфабэту, грэцкага[2]. Большасьць сучасных альфабэтаў маюць лінейны запіс, але прыкметнымі выключэньнямі зьяўляюцца альфабэт Брайля, дактылялёгія й альфабэт Морзэ.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Haarmann, Harald (2004). «Geschichte der Schrift» (2nd ed.). München: C. H. Beck. ISBN 3-406-47998-7 ст.96
  2. ^ Coulmas, Florian (1996). «The Blackwell Encyclopedia of Writing Systems». Oxford: Blackwell Publishing. ISBN 0-631-21481-X.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Альфабэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў