Абэрак
польскі народны танец
Абэ́рак (па-польску: oberek ад па-польску: obrót — абарот, вярчэньне) — польскі народны танец. Музычны памер трохдольны, тэмп хуткі. Асноўны харэатэхнічны элемэнт — вярчэньне. Выконваецца ў суправаджэньні інструмэнтальнай музыкі і жартоўных прыпевак.
Апісаны ў другой палове XIX стагодзьдзя Оскарам Кольбэргам і Міхаілам Федароўскім як «шляхетны» танец, пашыраны ў вясковым побыце Заходняй Беларусі. Найгрышы да абэрака захоўваюцца ў рэпэртуары народных музыкантаў амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6