Абмеркаваньне:Петрыкаў
Апошні каментар: 14 кастрычніка 2018, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва
Назва
рэдагавацьЦікава, што ў СННП выкарыстоўваюцца іншыя формы — Петрыкоў і Петрыкоўскі раён. --Ліцьвін (гутаркі) 03:26, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
- Ад сябе дадам, што ў Тапаніміі Гомельшчыны назва Петрыкоў прыводзіцца як мясцовая. У артыкуле «Спрадвечныя назвы» гэтая назва ўпамінаецца ў дадатковым сьпісе традыцыйных гістарычных назваў, на жаль, бязь нейкіх камэнтароў. У кожным разе варта пачакаць нейкіх грунтоўных тлумачэньняў ад мовазнаўцаў, бо выглядае, што Петрыкаў агульнай сыстэмы не парушае: маем жа Барысаў (а не Барысоў), хоць зь іншага боку ёсьць Барбароў (ад Барбары) і Шарашоў (ад Шэраша). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:36, 14 кастрычніка 2018 (MSK)