Абмеркаваньне:Пальмнікен

Апошні каментар: 18 сьнежня 2023, ад удзельніка Kazimier Lachnovič

Назва «Пальвева» хоць у якіх гістарычных тэкстах ужываецца (польскіх, нямецкіх, расейскіх)? Бо выглядае, што нямецкая гістарычная назва — гэта Пальмнікен (Palmnicken), славянская (польская, а фактычна і наша беларуская) — Пальмнікі (Palmniki). Як выглядае, варыянты Palweniken (1398) і Palmenicken (1491) адрозьніваюцца адной літарай (m / w), што магло быць вынікам памылкі пісара, таму неяк не відавочна, што той «Пальвенікен», увогуле, існаваў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:35, 18 сьнежня 2023 (+03)Адказаць

Так, я таксама нідзе не бачыў прыкладаў ужываньня гэнае назвы. Але ёсьць 2 падставы для выкарыстаньня менавіта назвы "Пальвева":
1. Відавочнасьць. Калінінградзкая вобласьць, як і Польшча, і Беларусь, з’яўляецца раўнінным краем, дзе 700 гадоў таму была ў асноўным дрыгва, дзе ані праехаці, ані прайсьці, таму назва Пальвева (Пальвенікен) слушны доказ.
2. Тоеснасьць. Мы карыстацьмем назву, якой яшчэ ніхто, апроча прусаў, колішніх мінакоў гэнага места. І ў гэтым і ня толькі ў гэтым мы знайдземо разьвіцьцё й жыцьцё нашае мовы. PashaTatur (гутаркі) 19:14, 18 сьнежня 2023 (+03)Адказаць
  • апроча прусаў не карыстаўся
PashaTatur (гутаркі) 19:15, 18 сьнежня 2023 (+03)Адказаць
Калі ўзяць аснову (Palwe) як найбольш імаверную, то чаму дзеля ўтварэньня назвы абіраецца менавіта форма на -ева, а ня штосьці іншае (пагатоў, у арыгінальным упаміне маем Palweniken, здаецца, адпаведнае нашаму Пальвенікі)? Ці існуе нейкая крыніца з адпаведнай навуковай мовазнаўчай рэканструкцыяй арыгінальнай назвы (Пальвева)? Усё ж маем Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы і Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:26, 18 сьнежня 2023 (+03)Адказаць
Карацей, на гэты момант схіляюся да зафіксаванай у крыніцах славянскай назвы, бо беларуская мова — славянская. Пакуль ніхто напраўду не давёў, хто жыў на тэрыторыі Прусіі ў старажытнасьці: вэнэды, готы, фіна-вугры (тая ж назва Клайпеда — найлепшае сьведчаньне наяўнасьці апошніх). Мяшаны характар насельніцтва цудоўна відаць пры аналізе «старажытных прускіх імёнаў», большая частка зь якіх (перадусім складаныя, з двух асноваў) — насуперак інсынуацыям такой «аўтарытэтнай» асобы як Траўтман — выяўляюцца цалкам сабе германскімі (т.б. супадаюць літара ў літару). Таму ўсе гэтыя гіпатэтычныя рэканструкцыі лепей зьмяшчаць у разьдзеле «Назва», прынамсі пакуль ад «балтыйскага» не аддзеляць гоцкае (тэўта, кайм, раўд і г.д.), або ўмоўнае «заходняе балтыйскае» (вэнэдзкае) не аддзеляць ад умоўнага «ўсходняга балтыйскага» (латыска-летувіскага). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:17, 18 сьнежня 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Пальмнікен».