Абмеркаваньне:Маладэчна ў складзе Польшчы
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 3 чэрвеня 2014 году). |
Са старонкі рэцэнзіі Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
рэдагаваць
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Даволі шмат часу працаваў над артыкулам, даволі значная колькасьць праглядаў за люты падштурхнулі мяне дапрацаваць гэты артыкул і выставіць на рэцэнзаваньне. Зьмест прадстаўляе сабой інфармацыю са шматлікіх крыніц (пераважна пераклад з польскай мовы).
Буду ўдзячны за любую дапамогу, за канструктыўную крытыку па зьмесьце, інфармацыі, правапісу, афармленьні, стылі і г.д.--Maks 100 (гутаркі) 13:32, 4 сакавіка 2014 (FET)
Дапрацоўкі
рэдагаваць- Адразу пашырыць лід-прэамбулу, ахапіўшы тэзісна пра што распавядаецца ў артыкуле.
- Не павінна быць сказаў кшталту «...польская армія Станіслава Шаптыцкага вызваляе Маладэчна з-пад бальшавіцкай улады.» і «...бяруць удзел у вызвольным паходзе Люцыяна Жалігоўскага на Віленшчыну...», сыммпатыі да аднаго з бакоў падзелаў Беларусі быць не павінна.
- Зрабіць рэвізію фотасуправаджэньня. Гербы ваяводзтваў, фоткі польскіх камандуючых не тычацца напрамую тэмы, іх можна прагледзець прайшоўшы па вікіфікаваным спасылкам. Пагатоў фотак для ілюстрацыі хапае: мапы, здымкі самога Маладэчна найбольш цікавяць у гэтым артыкуле.
- Табліца Выкладчыцкі склад і прадметы выкладаньня у гімназіі ім. Т. Зана у міжваенны пэрыяд прыгожая, але займае недазваляльна шмат месца. Інфармацыю пра прадметы выкладаньня можна зьмясьціць наўпрост ў пункт Адукацыя, зрабіўшы простым пералікам. Невікіфікаваныя прозьвішчы невядомых настаўнікаў можна перанесьці ў заўвагі, альбо ўвогуле не згадваць як нязначныя.--Mr. Spock абм 14:14, 5 сакавіка 2014 (FET)
to 1. У хуткім часе будзе зроблена.
to 2. Зроблена.
to 3. Гербы ваяводзтваў выдаліў, а фота польскіх камандуючых можа заставіць, бо іх мала, іх няма ў іншых артыкулах і яны ўсё ж такі маюць прамые адносіны да гісторыі Маладэчна ў польскі пэрыяд, але я не настойваю.
to 1. Не зусім зразумеў, прадметы проста пералічыць ці аформіць у маркіраваны сьпіс? Вялікі дзякуй за ўвагу! Яшчэ пытаньне, мо лепш ужыць назву польска-бальшавіцкая вайна ці ўсё ж такі польска-савецкая вайна?--Maks 100 (гутаркі) 14:53, 5 сакавіка 2014 (FET)
- Прадметы, мяркую, проста пералічыць, для ўяўленьня аб тым, што выкладалі ў міжваеннай Польшчы. Польска-бальшавісцкая вайна сустракаецца толькі ў Pl-Вікі і ў разьдзеле на эспэранта, у астатніх польска-савецкая (і ў нас так сама) — вайна Польшчы з СССР, а не з партыяй. + удакладніць вось гэта: «Дарэчы дакладна вядома, што Пілсудзкі наведваў Маладэчна», закамэнтаваў у артыкуле.--Mr. Spock абм 16:12, 5 сакавіка 2014 (FET)
- Зроблена+удакладніў пра Пілсудзкага.--Maks 100 (гутаркі) 19:04, 5 сакавіка 2014 (FET)
- Добра, толькі навошта было рабіць асобныя заўвагі да кожнага прадмета выкладаньня? Дастаткова было адной зь пералікам настаўнікаў адпаведна.
- Вы далі дзьве спасылкі, дзе ёсьць адная й тая ж фотка Пілсудзкага ў ваколіцах Маладэчна. Прапаную Вам загрузіць гэтыя здымкі на вікісховішча і дадаць у артыкул. Калі гэтак зробіце, заўвагу пра Пілсудзкага можна будзе прыбраць.--Mr. Spock абм 10:52, 8 сакавіка 2014 (FET)
- Гуд=) Паглядзіце на іншыя падобныя выявы і рабіце на ўзор. З Пілсудзкім, мяркую, усе фотаздымкі ўжо павінны быць свабоднымі. У любым выпадку нічога непапраўнага не адбудзецца і бюракраты выдаляць здымак, калі штосьці будзе парушана.
- Наконт зносак-крыніц. Жадана ўсё аформіць больш аднастайна. Паглядзіце ў добрых/абраных артыкулах (зноў жа, калі паказана (рас.), то чаму толькі ў адным месцы, чаму толькі для расейскай мовы як замежнай).
- У пункце Вядомыя асобы, якія нарадзіліся ў Маладэчна (1918—1939) для асоб у дужках можна даць гады жыцьця, калі пра іх ёсьць артыкулы ў іншых разьдзелах даць спасылкі пры дапамозе адпаведнага шаблёну.--Mr. Spock абм 19:49, 8 сакавіка 2014 (FET)
- Шаблён:Асноўны артыкул дазваляе рабіць сьпіс, не абавязкова ствараць слупкі з гэтых шаблёнаў.
- Увогуле ці не занадта вы выкарыстоўваеце ў артыкуле падобных шаблёнчыкаў, ці не дастаткова чырвонай спасылкі ў тэксьце, аформленай шаблёнам Артыкул у іншым разьдзеле (ІМХО).
- Хацелася б большай увагі і любові да фотаздымкаў (густаўшчына, вядома ж), датычна іх памераў і разьмяшчэньня.--Mr. Spock абм 16:49, 9 сакавіка 2014 (FET)
- + Калі магчыма, праставіць гады фотаздымкаў у подпісах пад імі.--Mr. Spock абм 08:49, 10 сакавіка 2014 (FET)
- to 1. Зроблена.
- to 2. Зроблена, толькі тыя артыкулы, што пазначаны ў асноўным артыкуле, але ня зроблены, у хуткім часе пастараюся зрабіць (проста пакуль часу няма).
- to 3. Вы канчаткова наладзілі фотаздымкі ці можа яшчэ штосьці дарабіць?
Нажаль, дакладных дат не знайшоў, ёсьць толькі прыкладныя, напр. 1930-ыя, болей, нажаль, інфармацыі ў мяне няма.--Maks 100 (гутаркі) 18:14, 10 сакавіка 2014 (FET)
- Даты сыдуць і прыкладныя, гл. узор тут, тут, тут. Працаваць з фотаздымкамі вядома ж можна, нават патрэбна. Толькі хацеў паказаць адзін з варыянтаў як гэта можа выглядаць на прыкладзе першых здымкаў. Не забывайцеся, для фотафайлаў існуюць і спэцыяльныя шаблёнчыкі: Галерэя, Вэртыкальныя выявы, Падвойная выява, Панарама + усялякія class-ы/stylе-ы (гл. спасылкі ў артыкулах, якія даў).--Mr. Spock абм 09:07, 11 сакавіка 2014 (FET)
- Усё выдатна, Вам добры досьвед у любым выпадку =) Адзінае, замест выявы герба Маладэчна ў прэамбуле была б болей дарэчы тагачасная мапа па тэме. І яшчэ можна дадаць сьпіс літаратуры + вонкавыя спасылкі, калі ёсьць цікавыя.
- Па афармленьні ў мяне ўсё. Магчыма, хтосьці захоча што-небудзь дадаць па зьместу, у мяне, на жаль, крыніц па тэме амаль няма, цяжка што-небудзь гаварыць.--Mr. Spock абм 10:57, 12 сакавіка 2014 (FET)
Склонавыя канчаткі
рэдагавацьРаю паважанаму аўтару вызначыцца наконт ужываньня назвы гораду ў месным склоне адзіночнага ліку, бо ў артыкуле сустракаецца як «у Маладэчне», так і «ў Маладэчна». Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:11, 13 сакавіка 2014 (FET)
Выпраўлена на «у Маладэчне», дзякуй за заўвагу.--Maks 100 (гутаркі) 21:51, 13 сакавіка 2014 (FET)
Вынік: Пытаньні ёсьць? — Пытаньняў няма. Рэцэнзія закрыта.--Mr. Spock абм 12:26, 27 сакавіка 2014 (FET)