Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Маладэчна ў складзе Польшчы

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул пра частку гісторыі Маладэчна. Артыкул зьяўляецца часткова перакладам некаторых польскіх крыніц, а таксама кампіляцыяй дадзеных па гісторыі Маладэчна ў 1918-1945 рр. Артыкул прайшоў рэцэнзаваньне[1]. Калі ёсьць пытаньні, гатовы адказаць на іх.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Як ініцыятар падтрымліваю: --На маю думку артыкул можа быць карысны для далейшага разьвіцьця артыкулаў па гісторыі беларускіх гарадоў, спадзяюся артыкул адпавядае нормам добрага.
  2. Падтрымліваю, магчыма занадта мастацка месцамі, але такога кшталту артыкулаў у нас яшчэ няма. Відавочна, праца зроблена грунтоўная. Прачытаў, правіў стыль. Мяркую, яшчэ раз прачытаць каму-небудзь не закшкодзіць, паглядзець стыль/артаграфію і усё-такое.--Mr. Spock абм 19:09, 31 сакавіка 2014 (FET)
  3. Падтрымліваю. Нягледзячы на прэтэнзіі адносна спасылак на літаратуру, а дакладней, на асобнага аўтара, не магу не заўважыць руплівую працу над тэмай. Бадай адзінае - хацелася б дазнацца наконт спасылкі матэрыялу sovetskaya-derevnya-glazami-vchk-2.blogspot.com/2008/08/2-34.html?m=1: думаю, лепей указаць арыгінал, а ня блог. Зрэшты, уласна артыкул, думаю, можа быць узорам для іншых артыкулаў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:40, 10 траўня 2014 (FET)
Спасылка зьменена на арыгінал, а спасылкі на Тараса, калі Вы пра іх, яшчэ раней зьмяніў на спасылкі з арыгінальных прац.--Maks 100 (гутаркі) 20:15, 10 траўня 2014 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць
  1. Што значыць сказ - Адміністрацыйны вакуўм ускладняла наяўнасьць абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі?--Mr. Spock абм 19:09, 31 сакавіка 2014 (FET)
Калі не памыляюся, гэта не мая праўка, але зьмяніў гэты сказ.--Maks 100 (гутаркі) 20:05, 31 сакавіка 2014 (FET)
  1. Дзякуй, артыкул, на маю думку, безумоўна мае патэнцыял. Думаю, што артыкул варты добрага статусу. Але крыху засмучае спасылка на А. Тараса, які, наколькі мне вядома, ня мае адпаведнай гістарычнай адукацыі, а таму ня можа лічыцца аўтарытэтнай крыніцай. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:45, 31 сакавіка 2014 (FET)
Спасылкі на Тараса замяніў на больш аўтарытэтныя, дарэчы, Тарас, як я заўважыў, храналягічны матэрыял і канкрэтныя факты зьбірае й кампіліруе з даволі аўтарытэтных крыніц, таму ў цэлым інфармацыю зь яго кніжак можна знайсьці і ў іншых крыніцах.--Maks 100 (гутаркі) 19:07, 1 красавіка 2014 (FET)
Калі так, то добра. Мяркую, што ў такім выпадку (калі я правільна зразумеў) першакрыніцы можна ўзяць непасрэдна з тых матэрыялаў, на якія спасылаецца сам Тарас. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:22, 1 красавіка 2014 (FET)
У гэтым і справа, што Тарас рэдка ці нават вельмі рэдка спасылаецца на крыніцы інфармацыі, у лепшым выпадку іх можна знайсьці ў канцы, у сьпісе літаратуры, але самі гістарычныя падзеі, наколькі я заўважыў і калі браць толькі першыя яго выданьні, ён бярэ зь іншых крыніц, але праблема ў тым, што некаторую інфармацыю ён можа крыху падрэдагаваць на свой лад ці проста ўставіць цытату, якая проста вырвана з кантэкста, але нягледзячы на гэта ў цэлым ён робіць добрыя й цікавыя працы, якія заслугоўваюць увагі, але ўсё ж такі, для гістарычнага даследваньня яны не падыходзяць.--Maks 100 (гутаркі) 15:43, 2 красавіка 2014 (FET)
Усё ж не забываймася, што хоць-якая крыніца лепш, чым аніякай. Прафэсійны Тарас гісторык ці не, а на храналёгію і т.п. рэчы можна цалкам спасылацца, тут няма і ня будзе ніякага арыгінальнага дасьледаваньня (гэта Вам не Дзеружынскі). Пры падобных запытах у наступным належыць больш прадметна акрэсьліваць моманты, якія выклікаюць недавер. Адхіляць вялікі том працы (кампіляцыі, як слушна заўважана) безадносна заўваг па факталёгіі — ня добра. Тыя зноскі, што былі, былі цалкам, у гэтым пляне, нармальныя.--Mr. Spock абм 08:55, 3 красавіка 2014 (FET)
Насамрэч справа ня ў нейкім маім грэблівым ці прадузятым стаўленьні да Тараса. Проста наколькі мне вядома, у Вікіпэдыі не прынята спасылацца на аўтараў, якія ня лічацца спэцыялістамі ў галінах, пра якія ідзе гаворка ў артыкуле; пагатоў, калі артыкул высоўваецца на падвышаны статус. Менавіта гэта (спасылка на неаўтарытэтную крыніцу) выклікае недавер. Я не адмаўляю плённай працы паважанага ўдзельніка Maks 100, таму думаю, што ён можа спаслацца на першакрыніцы, на якія спасылаўся Тарас — магу меркаваць, што аб'ектыўна так будзе лепей. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:33, 3 красавіка 2014 (FET)
Ці ёсьць у нас крытэры аўтарытэтнасьці для такіх выпадкаў (увогуле крытэры аўтарытэтнасьці)? Акрамя адукацыі (якая, магчыма і ёсьць, сустракаў розныя зьвесткі) асноўнага аўтара ці трэба ўлічваць кампілятарскі характар працы, наклад, колькасьць перавыданьняў, водгукі іншых аўтарытэтаў у тэме, ці аўтаматычна трэба выдаляць усе спасылкі на працу, ці трэба здымаць з абраных артыкул пра Грунвальд? Пытаньні..., прапаную больш кропкавы падыход: калі ёсьць спрэчны момант па факталёгіі — указваць канкрэтна на яго (ІМХО, больш аб'ектыўна будзе). Усяго-толькі.--Mr. Spock абм 21:46, 3 красавіка 2014 (FET)
Так ці інакш, спасылкі я зьмяніў, мо так будзе лепей.--Maks 100 (гутаркі) 08:01, 6 красавіка 2014 (FET)

Камэнтары

рэдагаваць

Артыкул працяглы час вісіць на намінацыі, усе заўвагі ўзяты да ўвагі, пытаньняў няма. Аўтар добра папрацаваў, віншую ўдзельніка Maks 100 зь яго першым добрым артыкулам. Вялікі дзякуй, жаданьня і плённай працы і надалей! Артыкул абраны добрым 3 чэрвеня 2014 году.--Mr. Spock абм 20:28, 3 чэрвеня 2014 (FET)