Ісак Гурвіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гурвіч.
Іса́к Аро́навіч Гу́рвіч (псэўданімы — Іцхок-Айзэк-бэн-Арыя-Цьві-Галеві, Мойрэ Невухім; 14 красавіка 1860, Вільня — 9 ліпеня 1924, Нью-Ёрк) — эканаміст, публіцыст, выдавец.
Ісак Гурвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
15 (27) красавіка 1860 |
Памёр: |
9 ліпеня 1924 (64 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 15 красавіка 1860. У 1877 скончыў Менскую гімназію, падчас вучобы ў якой увайшоў у гурток народніцкай арганізацыі «Зямля і воля». У 1877—1878 вучыўся ў Мэдычна-хірургічнай акадэміі, пасьля на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбурскім унівэрсытэце (1878—1879). У 1879 арыштаваны па справе падпольнай друкарні; выключаны з унівэрсытэту.
Знаходзіўся ў зьняволеньні каля року. Высланы ў Менск пад нагляд паліцыі. Удзельнічаў у стварэньні менскай друкарні арганізацыі «Чорны перадзел». Арыштаваны ў 1880; сасланы на 4 гады ў Сыбір. Знаходзячыся ў ссылцы, вывучаў перасяленчы рух сялянаў у Сыбір; вынікі дасьледаваньняў апублікаваў у працах «Эканамічныя пытаньні Сыбіры» і «Перасяленьні сяляняў у Сыбір».
У 1885 вярнуўся ў Менск, узначаліў гурток друкарскіх рабочых. Здаў экстэрнам іспыты ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі на ступень кандыдата па праве (1887). Пад уплывам прац Г. Пляханава заняў марксысцкія пазыцыі. У 1889 з-за пагрозы арышту эміграваў у ЗША.
У Нью-Ёрку выдаваў газэту на расейскай мове «Прогресс». У той самы час супрацоўнічаў з амэрыканскім і ангельскім выданьнямі часопісу «Free Russia», які выдаваўся расейскімі палітэмігрантамі Л. Б. Гольдэнбергам і Ф. В. Валхоўскім.
У 1891 абараніў доктарскую дысэртацыю «Эканамічнае становішча расейскай вёскі» (апублікаваў яе ў 1892 у Нью-Ёрку); узначаліў катэдру статыстыкі коледжа ў Чыкага, але з-за левых поглядаў быў пазбаўлены катэдры і званьня прафэсара.
У 1894—1900 займаўся адвакацкай практыкай, з 1900 року на дзяржаўнай службе ў Вашынгтоне.
Адначасна ўдзельнічаў у стварэньні і рэдагаваньні часопісаў «The Class Struggle» і «The Revolutionary Age», актыўна супрацоўнічаў у амэрыканскім жыдоўскім сацыялістычным друкі («Social-Demokraten», «Ur Dagens Kronika»). Быў актывістам прафсаюзнага руху; уступіў у Амэрыканскую сацыялістычную партыю. Пасьля абвяшчэньня Маніфэста 17 кастрычніка 1905 вярнуўся ў Беларусь; у 1906 абраны дэпутатам ІІ Дзярждумы ад Менску. Аднак пасьля таго, як вынікі выбараў былі ануляваныя ўладамі, зноў выехаў у ЗША.
Пасьля адкрыцьця ў Менску БДУ падарыў унівэрсытэту сваю бібліятэку (некалькі тысячаў тамоў).
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ David Wolfson and Rachel S. Harrison (ed.), "Guide to the Papers of Isaac A. Hourwich (1860-1924), 1882-1924," New York: YIVO Institute for Jewish Research, 2011.
- ^ Hourwich, Isaac // Who Was Who in America. Vol. I. 1897—1942. Chicago, 1962. Р. 591.
Літаратура
рэдагаваць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |