Ірэна Графэнаўэр
Ірэна Графэнаўэр (па-славенску: Irena Grafenauer; нар. 19 чэрвеня 1957 году, Любляна) — славенская флейтыстка і салістка, выхаваная Барысам Чампа, Карлгайнцам Цёлерам і Арэль Нікале.
Ірэна Графэнаўэр | |
па-славенску: Irena Grafenauer | |
Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1957 (64 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка, флейтыст |
Інструмэнты | флейта |
Узнагароды | |
Музычную адукацыю Графэнаўэр пачала ва ўзросьце 8 гадоў. Пасьля заканчэньня Акадэміі музыкі ў Любляне ў 1974 годзе яна працягвала навучаньне ў Карлгайнца Цёлера і Арэль Нікале. Атрымала першую прэмію на трох міжнародных конкурсах у Бялградзе (1974), Жэнэве (1978) і Мюнхэне (1979)[2]. У 1977—1987 гадох была галоўнай флейтысткай сымфанічнага аркестру Баварскага радыё пад кіраўніцтвам Рафаэля Кубэліка і сэра Коліна Дэвіса. У кастрычніку 1987 году Графэнаўэр была прызначана прафэсарам зальцбурскага Моцартэўма. У якасьці салісткі яна пасьпяхова гастралявала па большасьці эўрапейскіх краінах, ЗША, Японіі і Аўстраліі. З 1981 году музыка рэгулярна выступала на Лёкенгаўскі фэстывалі і шмат гастралявала разам з гуртам «Kremer & Friends».
У цяперашні час яна выкладае ў Моцартэўме ў Зальцбургу.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record #131386247 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Morin, Alexander J. (2002). «Classical music: the listener's companion». Hal Leonard Corporation. — С. 1158. — ISBN 978-0-87930-638-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Ірэна Графэнаўэр. Discogs.