Ірына Фарыён

украінская мовазнаўка, палітычная і грамадзкая дзяячка

Іры́на Дзьмі́трыеўна Фарыён (па-ўкраінску: Ірина Дмитрівна Фаріон; 1964 — 19 ліпеня 2024) — украінская філёляг, дацэнтка катэдры ўкраінскай мовы нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка», дэпутатка Львоўскай абласное рады, удзельніца палітрады Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода».

Ірына Фарыён
Ірина Фаріон
Ірына Фарыён (2009)
Дата нараджэньня 29 красавіка 1964(1964-04-29)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 ліпеня 2024(2024-07-19)[2] (60 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d][3]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўка, палітык, філёляг, пэдагог, прафэсарка ўнівэрсытэту, language activist
Навуковая сфэра філялёгія[4], пэдагогіка[4] і палітычная дзейнасьць[d][4]
Месца працы
Вядомая як мовазнаўца, палітык
Сябра ў Вярхоўная Рада Ўкраіны VII скліканьня[d]
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (2015)
Бацька Dmytro Farion[d]
Маці Фарыён Яраслава Сцяпанаўна[d]
Дзеці Sofia Semtsisin[d]
Узнагароды

Часта крытыкавала расейскамоўнае насельніцтва Ўкраіны. У 2010 годзе яна сказала, што ўкраінцы, якія называюць роднай мовай расейскую, — гэта «ўкраінцы-дэгенэраты», якіх трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасьці.

У 2015 годзе Сьледчы камітэт Расеі распачаў адносна Фарыён крымінальную справу паводле артыкулаў КК РФ аб падбухторваньні да ўчыненьня забойства і распальваньні варожасьці за заклікі «зьнішчыць Расею як дзяржаву і расейцаў як групу асобаў паводле нацыянальнай прыкметы».

Летась Служба бясьпекі Ўкраіны распачала крымінальнае вядзеньне ў дачыненьні да Фарыён з прычыны яе слоў, што яна катэгарычна не ўспрымае расейскамоўных вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны і ня можа назваць іх украінцамі.

Забойства

рэдагаваць

У былую дэпутатку Ірыну Фарыён стралялі 19 ліпеня 2024 году на вуліцы Масарыка ў Львове. Нападнік у пальчатках выкарыстаў зброю без прыглушляльніка, куля трапіла ў скронь Фарыён.

Яе адвезьлі ў лякарню. Некалькі гадзін яна знаходзілася ў цяжкім стане. А 23:30 стала вядома, што яна памерла[5].