Ірына Бельская (паэтка)

беларуская паэтка

Іры́на Бе́льская (нар. 1989, вёска Чарневічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская паэтка.

Ірына Бельская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1989
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бельская.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў 1989 годзе ў в. Чарневічы Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ імя М. Танка. Працавала ў бібліятэцы імя Я. Коласа ЦБС у Наваполацку. Жыве ў Наваполацку[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Першы верш напісала ў восем гадоў на расейскай мове[1]. Цяпер піша вершы і размаўляе на беларускай мове.

Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і іншых пэрыядычных выданьнях.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ляўрэат паэтычных конкурсаў «Наша ніва», прысьвечанага Дню зямлі 2005 г.
  • Ляўрэат конкурсу Віцебскага аддзяленьня СБП, прысьвечанага 125-годзьдзю Я. Коласа і Я. Купалы.
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»
  • Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» за найлепшы дэбют у 2008 годзе[2]
  • фіналістка Конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана ў 2009 годзе
  • атрымала заахвочвальную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў 2010 годзе

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць