Іраклі Гарыбашвілі
Іраклі Гарыбашвілі (па-грузінску: ირაკლი ღარიბაშვილი; нарадзіўся 28 чэрвеня 1982 году) — грузінскі палітык і цяперашні прэм’ер-міністар Грузіі з 22 лютага 2021 году. Раней ужо займаў аналягічную пасаду з 20 лістапада 2013 году па 29 сьнежня 2015 году калі сышоў у адстаўку. У палітыку патрапіў поруч са сваім даўнім паплечнікам бізнэсоўцам Бідзінам Іванішвілі ў кастрычніку 2012 году. Акрамя таго, працаваў міністрам унутраных справаў у кабінеце Бідзіна Іванішвілі з 2012 па 2013 гады. Іванішвілі прызначыў Гарыбашвілі сваім пераемнікам на пасадзе прэм’ер-міністра, калі ён добраахвотна сышоў з пасады ў лістападзе 2013 году[3]. У 2018—2019 гадох Гарыбашвілі быў дарадцам назіральнай рады па кіраваньні рэгіянальнымі праектамі кітайскай кампаніі CEFC China Energy[4]. На некалькі гадоў палітык зьнік з палітычнае арэны, але ў сакавіку 2019 году вярнуўся ў кіроўную партыю «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія», каб дапамагчы вывесьці яе з крызісу. 8 верасьня 2019 году быў прызначаны міністрам абароны ва ўрадзе Георгія Гахарыі.
Іраклі Гарыбашвілі | |
па-грузінску: ირაკლი ღარიბაშვილი | |
20 лістапада 2013 — 30 сьнежня 2015 | |
Папярэднік | Бідзіна Іванішвілі[d] |
Наступнік | Георгій Квірыкашвілі[d] |
25 кастрычніка 2012 — 20 лістапада 2013 | |
Папярэднік | Eka Zguladze[d] |
Наступнік | Aleksandre Chikaidze[d] |
8 верасьня 2019 — 22 лютага 2021 | |
Папярэднік | Levan Izoria[d] |
Наступнік | Juansher Burchuladze[d] |
22 лютага 2021 — 29 студзеня 2024 | |
Папярэднік | Георгій Гахарыя[d] |
Наступнік | Іраклі Кабахідзэ[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 чэрвеня 1982[1][2] (42 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |