Інфармацыйнае бюро салідарнасьці зь Беларусьсю

«Інфармацыйнае бюро салідарнасьці зь Беларусьсю» (ранейшая назва — «Бюро салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю») — беларускае інфармацыйнае бюро ў Варшаве.

Інфармацыйнае бюро салідарнасьці зь Беларусьсю
Solidarity with Belarus
Дата ўтварэньня 25 жніўня 2011 (12 гадоў таму)
Юрыдычны статус інфармацыйнае бюро
Мэта інфармацыйная дзейнасьць
Старшыня Юлія Слуцкая
Сайт solidarityby.eu

Заснавана ў студзені 2011 году ў Варшаве[1]. Ініцыятыва стварэньня паўстала пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, калі частка апанэнтаў беларускай улады трапіла за краты, а частка вымушала была зьехаць у эміграцыю[2]. Улады Варшавы прадаставілі бюро памяшканьне пад офіс у цэнтры гораду.

Мэты рэдагаваць

  • Інфармаваньне жыхароў Беларусі на тэму дэмакратычных вартасьцяў і стратэгіі Эўразьвязу адносна Беларусі;
  • Павелічэньне інфармаваньня міжнароднай супольнасьці на тэму палітычнай, эканамічнай і культурнай сытуацыі на Беларусі;
  • Паглыбленьне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасьцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасьцю.

Паводле арганізатараў установы, офіс мае быць свайго роду памостам паміж прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага грамадзтва й міжнароднай супольнасьцю. Бюро пастаянна інфармуе пра падзеі ў Беларусі. У бюро працуюць беларускія экспэрты, аналітыкі ды журналісты.

Праца рэдагаваць

 
Юлія Слуцкая на «Інфармацыйным бюро салідарнасьці зь Беларусьсю», 2011

Штогод з 2011 году ладзіць конкурс «Беларусь у фокусе», які скіраваны да журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для небеларускіх выданьняў[3].

16 сьнежня 2011 году разам зь іншымі беларускімі арганізацыямі (Беларускі Дом у Варшаве, Беларускі Цэнтар ва Ўкраіне (Кіеў), Office for a Democratic Belarus (Брусэль), Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва ў Літве (HUB, Вільня), Free Belarus Now (Вялікая Брытанія, Лёндан) ладзіла імпрэзу «Падзяка на знак Салідарнасьці»[4].

У 2011 годзе Бюро кансультавала і кіравала міжнароднай прамоцыяй фільму «Беларуская мара». Фільм быў паказаны ў 20 краінах больш за 40 разоў і атрымаў тры ўзнагароды.

Бюро правяло цыкль сустрэч і прэсавых канфэрэнцыяў у Варшаве, Вільні, Празе, Бэрліне, Брусэлю, Капэнгагене, Гаазе, Вашынгтоне ў студзені 2011 году, што прывяло да зьмены рэзалюцыі PACE па Беларусі. Сэрыя прэсавых канфэрэнцыяў «Беларусь на мяжы краху: палітычныя суды і прысуды» адбылася ў Варшаве, Празе і Брусэлі. У Варшаве праведзена фотавыстава «100 чорных дзён Беларусі»[5].

У красавіку 2012 Бюро правяло, з дапамогаю Канадзкай амбасады, у Старым месьце Варшавы выставу прац беларускіх фатографаў. Працы Юліі Дарашкевіч, Зьмітра Брушко, Сяргея Гапона, Сяргея Гудзіліна, Сяргея Васільева і Аляксандра Васюкевіча прадстаўлялі падзеі, што адбывалі на Беларусі ў 2011 годзе.

Увосень 2012 Бюро сумесна зь Міжнароднай фэдэрацыяй журналістаў і Беларускай асацыяцый журналістаў, стварылі «Belarus for Journalists» — дапаможнік для замежных журналістаў па Беларусі[6]. Ён зьмяшчае практычную інфармацыю пра візавыя працэдуры, пытаньні акрэдытацыі, бясьпекі і іншае.

Каманда рэдагаваць

У 2012 годзе офіс складаўся з 5 сталых супрацоўнікаў. Акрамя таго, Бюро працуе ў цесным супрацоўніцтве з групай экспэртаў на Беларусі. Бюро кіруе Юлія Слуцкая, былая дырэктарка менскага офісу Эўрапейскага радыё для Беларусі (2007—2011) і рэдактарка газэты «Комсомольская правда в Беларуси» (1994—2006).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць