Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 2018 году.
Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі | |
Будынак Інстытуту (2020 год) | |
Абрэвіятура | ІЖКГ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 студзеня 2018 (6 гадоў таму)[1] |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | зьмяншэньне выдаткаў у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы |
Штаб-кватэра | Першамайскі раён, вул. Купрэвіча, д. 10 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°55′35″ пн. ш. 27°41′23″ у. д. / 53.92639° пн. ш. 27.68972° у. д.Каардынаты: 53°55′35″ пн. ш. 27°41′23″ у. д. / 53.92639° пн. ш. 27.68972° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Вадзім Кіцікаў |
Намесьнік па навуковай працы | Іван Бараноўскі |
Навуковая сакратарка | Ірына Вага[2] |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Сайт | institut-gkh.by |
На 2022 год уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ[3]. Налічваў 4 аддзелы: 1) эканомікі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ), 2) інфарматызацыі ЖКГ, 3) жыльлёвай гаспадаркі, 4) рэсурсаў і навукова-тэхнічнага разьвіцьця. Укараняў энэргаашчадныя прылады ў жытло. Распрацоўваў жыльлёвыя нарматывы. Ладзіў маніторынг выдаткаў у ЖКГ. Праводзіў навуковыя дасьледаваньні ЖКГ[4].
3 кастрычніка 2017 году намесьнік старшыні ўраду Беларусі Анатоль Калінін заявіў: «Урадам прынята рашэньне аб стварэнні пры Акадэміі навук інстытута, які будзе займацца непасрэдна пытаньнямі галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі»[5]. 13 сьнежня 2017 году па міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандар Церахаў паведаміў, што ў інстытуце мелі стварыць 6 аддзелаў, 4 зь якіх адразу: жыльлёвай гаспадаркі, інфарматызацыі ЖКГ, рэсурсаў і навукова-тэхнічнага разьвіцьця, эканомікі. Першым заданьнем для Інстытуту ЖКГ была распрацоўка тэхнічных патрабаваньняў да надзейнасьці і энэргаёмістасьці новага пакаленьня ліфтаў[6].
25 студзеня 2018 году Бюро Прэзыдыюму НАН Беларусі ўхваліла Пастанову № 33 аб стварэньні Інстытуту жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. 3 кастрычніка 2019 году кіраўнікі ІЖКГ Вадзім Кіцікаў паведаміў пра распрацоўку адзінай цэнтралізаванай сыстэмы ўліку рэсурсаў ЖКГ. Укараненьне бескантактнай перадачы зьвестак з прыбораў уліку мела дазволіць пазьбегнуць выдаткаў працы на зьняцьцё паказаньняў прыбораў і разьлік плацяжоў. Для гэтага разьлічвалі задзейнічаць оптавалаконныя лініі апэратараў электрасувязі. Зьвесткі мелі паступаць з прыбораў уліку выдаткаў вады і электраэнэргіі, газу і цяпла ў цэнтар уліку камунальных рэсурсаў. Адпаведнымі зьвесткамі маглі карыстацца дыспэтчары і бухгальтэрыя ЖКГ, разьлікова-даведкавы цэнтар, самі спажыўцы і пастаўнікі паслуг, а таксама органы дзяржаўнага кіраваньня[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пра інстытут (рас.) // Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ^ Кіраўніцтва інстытуту (рас.) // Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ^ Аддзяленьне фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ^ Арганізацыі Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 8 лістапада 2018 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ^ Вера Сяргеева. Інстытут па пытаньнях ЖКГ можа быць створаны пры НАН Беларусі да канца году // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 кастрычніка 2017 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ^ Юлія Дылянок. Навукова-дасьледчы цэнтар ЖКГ пры НАН пачне працаваць з 1 студзеня 2018 году // БелТА, 13 сьнежня 2017 г. Праверана 15 cьнежня 2022 г.
- ^ Адзіную сыстэму ўліку рэсурсаў ЖКГ распрацоўваюць у Беларусі // БелТА, 3 кастрычніка 2019 г. Праверана 15 cьнежня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронныя звароты (рас.) // Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- Навіны (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |