Інсарскі раён
Інса́рскі раён (па-расейску: Инсарский район, па-эрзянску: Инесаро буе, па-макшанску: Инзаронь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Інсар.
Інсарскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Інсар |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1928 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьІнсарскі раён мяжуе з Рузаеўскім, Кавылкінскім і Кадошкінскім раёнамі, а таксама зь Пензенскай вобласьцю. Плошча раёну складае 968,70 км². Паўднёвая частка раёну месьціцца ў нізіннай мясцовасьці, паўночная частка ляжыць на ўсходніх адгор’ях Прыволскага ўзвышша. Рэльеф далей на поўнач значна паніжаецца, а сярэдзіна раёну, дзе знаходзіцца пасёлак Кадошкіна, ёсьць самай высокай кропкай у заходняй частцы Мардовіі.
Гісторыя
рэдагавацьІнсарскі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК. У раённым цэнтры, горадзе Інсар, былі адкрытыя пэдагагічная вучэльня, конапаляводчы інстытут, пазьней рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьІнсарскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)