Інвалід (фільм)
Інвалі́д (па-славацку: Invalid) — славацкая кінакамэдыя з элемэнтамі чорнага гумару 2023 року рэжысэра Ёнаша Караска. У галоўных ролях — Грэгар Голашка і Здэнек Годла. Фільм апавядае пра жыцьцё звычайнага працаўніка Лацка, які праз бандытаў прыкуты да інваліднага вазка. Ягоны новы сябар, цыган Габа, дапамагае інваліду адпомсьціць злачынцам.
Інвалід | |
па-славацку: Invalid па-чэску: Invalida | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
У ролях |
|
Апэратар | |
Мастак | Павал Андрашка[d][1] |
Дата выхаду | 9 лютага 2023 |
Працягласьць | 108 хвіліна |
Краіна | |
Мова | славацкая |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьПадзеі разгортваюцца ў славацкім мястэчку ў ліхіх 90-х роках. Лацка — ганарысты супрацоўнік мясцовага музэю, ды надта нэрвовы. Пасьля аднаго з сваіх выбрыкаў ён спрабуе наладзіць стасункі ў сям’і і сутыкаецца з бандытамі. Тыя рабуюць яго і выкідаюць у канаву.
Ад сьмерці галоўнага героя ратуе лагодны цыган Габа, зь якім яны паступова таварышуюцца. Аднак Лацка, цяпер прыкуты да інваліднага вазку, прыдумляе пляны адпомсты сваім крыўдзіцелям. Фільм сканчаецца масакрай у музэі, у якой з усіх удзельнікаў выжываюць толькі Лацка з Габам.
Вытворчасьць
рэдагавацьФільм здымалі ў Браціславе, Трнаве і ў цыганскім табары пад Томашыкавым.
Героі размаўляюць простай мовай, а нават вульгарнай. Паводле стылю «Інвалід» падобны да раньніх фільмаў Гая Рычы, спалучаны з музыкай у стылі «цыганскіх» фільмаў Эміра Кустурыцы. Фінальная сцэна ў музэі нагадвае галівудзкія блёкбастары.
Прэм’ера фільму ў Славаччыне адбылася 9 лютага 2023 року.
Музыка
рэдагавацьАдмыслова для фільму рэпэр Рытмус(d) зь Ігарам Кмэцем-малодшым(d) запісалі цыганскую вэрсію сьпеву «У далінах(d)» гурту «Модус(d)»[2]. У апошняй сцэне фільму гучць сьпеў «У далінах» у выкананьні Карла Духаня(d).
У першы візыт Лацка ў Пражакаў відэапракат гучыць сьпеў «Джыны» (славац. Džíny) Луцыі Вондрачкавай(d)[3].
Таксама ў фільме прагучалі сьпевы «One Way Ticket(d)», «S nohami na stole», «Carmen», «Hallelujah(d)», «Tozmemi», «Pieseň o rodnej zemi(d)», «Do It» і ўступная песьня зь фільму «Вінэту(d)» (1963).
Ролі
рэдагаваць
|
Некалькі другасных роляў згулялі вядомыя славацкія рэпэры:
|
Ацэнкі
рэдагавацьФільм заняў 4-е месца ў сьпісе найбольш касавых фільмаў Славаччыны 2023 року[4].
Пасьля выхаду ў сетцы Netflix выйшаў на першае месца паводле праглядаў з Славаччыны.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагавацьФільм перамог у 7 з 13 намінацыяў прэміі Славацкай кінэматаграфічнай і тэлевізійнай акадэміі «Сонца ў сетцы» 2024 року.
Цікавосткі
рэдагаваць- У адной са сцэнаў па тэлевізары трансьлююць нямецкі фільм «Вінэту I»[3].
- Для фільму была створаная ўласная марка піва — «Priemer»[5].
- На прапусках для супрацоўнікаў музэю бачныя імёны Ёнаша Караска (рэжысэр), Томаша Душычкі (сцэнарыст), Патрыка Вэрбоўскага (рэпэр Рытмус), Грэгара Голашкі (выканаўца галоўнай ролі).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Pieseň k novej čiernej komédii Invalid naspievali Rytmus a Kmeťoband (славацк.) Pravda(d). OUR MEDIA SR (19 студзеня 2023). Праверана 5 ліпеня 2024 г.
- ^ а б Invalida (чэс.) Česko-Slovenská filmová databáze. POMO Media Group. Праверана 5 ліпеня 2024 г.
- ^ Slovak Box Office For 2023 (анг.) Box Office Mojo Праверана 20 траўня 2024 г.
- ^ Ako si v známom filme vystrelili zo slovenského piva (славацк.) oPive.sk Праверана 5 ліпеня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інвалід у Чэхаславацкай кінабазе зьвестак
- Інвалід (анг.) на сайце IMDb