Ільля Ўшакоў

беларускі футбаліст

Ільля Ўшакоў (нарадзіўся 10 траўня 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Ільля Ўшакоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 траўня 1991(1991-05-10) (33 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011 Камунальнік[d] 14 (2)
2012—2014 Менск 1 (0)
2012—2014 Менск-2 41 (8)
2014 Слонім-2017 12 (1)
2015 Смаргонь 2 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». Тым ня менш, прафэсійную кар’еру пачаў у 2011 годзе ў другалігавым «Камунальніку». У 2012 годзе пачаў выступаць за другую каманду сталічнікаў у той жа Другой лізе. У 2013 годзе ў пачатку сэзону пачаў прыцягвацца да гульняў з асноўнай камандай. Дэбютаваў за клюб 7 красавіка 2013 году ў матчы супраць менскага «Дынама». Аднак пасьля адразу ж выправіўся выступаць у другую каманду, якая прадстаўляла клюб ужо ў Першай лізе. Першы матч згуляў 20 красавіка 2013 году супраць «Бярозы-2010». Потым усю сваю кар’еру за менскі клюб правёў у другой камандзе. Згуляў за клуб 41 матч, у якіх вызначыўся 8 галамі, у той час як за асноўную каманду згуляў толькі адзіны матч у Найвышэйшай лізе.

У жніўні 2014 году далучыўся да клюбу «Слонім», дзе быў гульцом асноўнага складу. Тым ня менш, па заканчэньні сэзону сышоў з каманды. У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Смаргонь»[1][2], які пакінуў у ліпені таго ж году[3]. Пасьля гэтага гулец скончыў кар’еру.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смаргонь 2015 Першая ліга 2 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць