Ізраіль Плаўнік

беларускі пісьменьнік, перакладнік
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Плаўнік.

Ізраіль Пла́ўнік (1905, Пасадзец1941) — беларускі пісьменьнік, перакладчык зь ідышу. Брат Зьмітрака Бядулі.

Ізраіль Плаўнік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1905
Памёр 1941

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў хедэры (1913—1919), Будслаўскай беларускай гімназіі (1919), закончыў двухгадовыя адукацыйныя курсы ў Менску (1925). Працаваў наборнікам у друкарні імя Сталіна, пазьней — карэктарам.

З 1925 году ўваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». У ліпені 1927 году стаў адным з ініцыятараў стварэньня аб’яднаньня «Пробліск».

Расстраляны немцамі ў часе Нямецка-савецкае вайны.

Творчасьць

рэдагаваць

Сумесна зь Сяргеем Дарожным выдаў зборнік вершаў «Звон вясны» (1926). Таксама былі нявыдадзеныя зборнікі «Блакітныя далі» і «Сонечны маяк».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць