Ізраільская палітыка
У ізраільскай палітыцы пераважаюць сіянісцкія партыі. Традыцыйны вылучаюць тры іхнія плыні: сацыялістычную (сацыял-дэмакраты), рэвізіянісцкую (кансэрватары) і рэлігійную, найбольшыя зь якіх дзьве першыя. Дзейнічаюць таксама некалькі несіянісцкіх артадаксальных рэлігійных партыяў, левых груповак, а таксама несіянісцкія і антысіянісцкія арабскія партыі.
Палітычныя ўмовы
рэдагавацьГолда Мэір, прэм’ер-міністар Ізраілю ў 1969—1974, аднойчы пажартавала, што «ў Ізраілі 3 мільёны прэм’ер-міністраў»[1]. Тут мелася на ўвазе ізраільская прапарцыйная выбарчая сыстэма, паводле якой уся краіна — адзіны выбарчы ўчастак, што заахвочвае да фармаваньня вялікае колькасьці палітычных партыяў з мноствам спэцыялізаваных плятформаў, якія часта абараняюць інтарэсы асобных зацікаўленых групаў. Нягледзячы на свой малы ўплыў, аб’яднаньні такіх маленькіх фракцыяў у парлямэнце часам здольныя блякаваць заканапраекты ці прасоўваць уласныя.
Ад заснаваньня дзяржавы Ізраіль у 1948 да выбараў у траўні 1977 Ізраілем кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале з Працоўным зьвязам (да 1967 — Мапаі). У 1967—1970 у склад ураду нацыянальнага адзінства ўваходзілі ўсе партыі, акрамя дзьвюх фракцыяў Камуністычнае партыі. Па выбарах 1977 року да ўлады прыйшоў блёк рэвізіянісцкіх сіяністаў Лікуд (у які ўваходзілі Херут, лібэралы і драбнейшая партыя Ляам), які стварыў кааліцыю з Нацыянальнай рэлігійнай партыяй, Агудат Ісраэль ды інш.
У 2013 амэрыканская арганізацыя Freedom House у сваім штогадовым аглядзе «Свабода ў сьвеце», які ацэньвае ўзровень дэмакратыі і палітычных свабодаў па ўсім сьвеце, назвала Ізраіль адзінай вольнай краінай на Сярэднім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы[2]
Палітычныя партыі
рэдагавацьПартыя | Галасы | % | Месцы | +/- |
---|---|---|---|---|
Лікуд Ізраэль Бэйтэйну | 885 054 | 23,34 | 31 | -11 |
Еш Атыд | 543 458 | 14,33 | 19 | Новая |
Працоўная партыя | 432 118 | 11,39 | 15 | +7 |
Жыдоўскі дом | 345 985 | 9,12 | 12 | +9 |
Шас | 331 868 | 8,75 | 11 | +1 |
Аб’яднаны юдаізм Торы | 195 892 | 5,16 | 7 | +2 |
Хатнуа | 189 167 | 4,99 | 6 | Новая |
Мэрэц | 172 403 | 4,55 | 6 | +3 |
Аб’яднаны арабскі сьпіс | 138 450 | 3,65 | 4 | 0 |
Хадаш | 113 439 | 2,99 | 4 | 0 |
Баляд | 97 030 | 2,56 | 3 | 0 |
Кадыма | 79 081 | 2,09 | 2 | -26 |
Оцма ЛеІзраэль | 66 775 | 1,76 | 0 | Новая |
Ам Шалем | 45 690 | 1,20 | 0 | -1 |
Але Ярок | 43 734 | 1,15 | 0 | 0 |
Эрэц Хадаша | 28 080 | 0,74 | 0 | Новая |
Коа Лехашпіа | 28 049 | 0,74 | 0 | 0 |
ХаІзраэлім | 18 941 | 0,50 | 0 | 0 |
Зялёныя і моладзь | 8117 | 0,21 | 0 | 0 |
Дор | 5975 | 0,16 | 0 | 0 |
Жыць з годнасьцю | 3640 | 0,10 | 0 | Новая |
Даам | 3546 | 0,09 | 0 | 0 |
Мы браты | 2899 | 0,08 | 0 | Новая |
Сацыяльная справядлівасьць | 2877 | 0,08 | 0 | Новая |
Мы ўсе сябры | 2176 | 0,06 | 0 | Новая |
Пірацкая партыя | 2076 | 0,05 | 0 | Новая |
Эканамічная партыя | 1972 | 0,05 | 0 | Новая |
Лідэр | 1352 | 0,04 | 0 | 0 |
Ор | 1027 | 0,03 | 0 | 0 |
Брыт Олям | 761 | 0,02 | 0 | 0 |
Надзея на зьмены | 649 | 0,02 | 0 | Новая |
Марэшэт Авот | 461 | 0,01 | 0 | Новая |
Сапсаваныя/чыстыя бюлетэні | 40 904 | - | - | - |
Агулам | 3 833 646 | 100 | 120 | |
Зарэгістраваных выбарцаў/яўка | 5 656 705 | 67,78% | - | - |
Крыніца: Урад Ізраілю |
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |