Кнэсэт
(Перанакіравана з «Парлямэнт Ізраілю»)
Кнэ́сэт (па-габрэйску: הַכְּנֶסֶת (чытаецца: га кнэсэт); літаральна «сабраньне» ці «сход»; па-арабску: الكنيست аль-Кнісат) — аднапалатны заканадаўчы орган Ізраілю. Займаецца прыняцьцем законаў, абірае прэзыдэнта і пэрм’ер-міністра, зацьвярджае кабінэт і кантралюе працу ўраду. У дадатак Кнэсэт абірае дзяржаўнага кантралёра. Ён таксама мае права пазбаўляць імунітэту ягоных чальцоў, здымаць прэзыдэнта і дзяржаўнага кантралёра з пасадаў, распускаць урад канструктыўным вотумам недаверу, а таксама самараспускацца і прызначаць перавыбары. Прэм’ер-міністра мае права распускаць Кнэсэт, аднак толькі пасьля сканчэньня выбараў[1]. Кнэсэт разьмяшчаецца ў квартале Ерусаліму пад назвай Гіват Рам.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ The Knesset. Jewishvirtuallibrary.org. Retrieved September 8, 2011.