Іжорская мова

фіна-вугорская мова

Іжорская мова (альбо інґры́йская) — фіна-вугорская мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае галіны, на якой размаўляе малы фіна-вугорскі народ іжора. Мае шмат агульных рысаў разам з паўднёвымі гаворкамі фінскае мовы, у прыватнасьці з гаворкамі фінаў-эўрамёйсаў і фінаў-інкеры.

Іжорская мова
Іžor(k)an keeli/kiili, maakeel
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Ленінградзкая вобласьць
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна 100 чалавек[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 8а памірае[d][2]
Пісьмо лацінскае пісьмо[3]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
ISO 639-3 izh
SIL izh

Мова хутка зьнікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расеі іжорскую мову роднай лічылі толькі 123 чалавекі з прыкладна 500-1000 прадстаўнікоў народу іжора.

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[4].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Этнаґрафічная мапа паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградзкае вобласьці ў пэрыяд з 1848 па 2007 гады

Зараз носьбіты іжорскае мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага і часткова Ламаносаўскага раёнаў Ленінградзкае вобласьці. Раней носьбіты мовы пражывалі таксама ў іншых мясьцінах Ламаносаўскага раёну і Гатчынскім раёне вобласьці, а на пачатку XIX стагодзьдзя займалі амаль усю заходнюю палову сучаснае Ленінградзкае вобласьці.

Разьвіцьцё мовы цесна зьвязанае зь іншымі прыбалтыйска-фінскімі мовамі — іжорская мова вельмі блізкая да паўднёвых гаворак фінскае мовы, таксама мова значна паўплывала на гаворкі фінаў, што пражываюць або пражывалі ў сучаснай Ленінградзкай вобласьці.

Асноўная характарыстыка

рэдагаваць

Пісьмовасьць

рэдагаваць

Першая пісьмовасьць для іжорскае мовы была створана ў 1932 годзе і базавалася на лацінскай аснове. Раней мова пісьмовасьці ня мела. У гэтыя часы вялося актыўнае ыданьне літаратуры па-іжорску, а ў месцах кампактнага пражываньня іжоры частка афіцыйнага дакумэнтаабароту таксама вялося па-іжорску.

У 1936 годзе альфабэт рэфармаваны, а ў 1938 годзе іжорскамоўнае выдавецтва, іжорскамоўная адукацыя і іжорскія нацыянальныя сельсаветы былі скасаваны.

Іжорскі альфабэт 1932 году

рэдагаваць
A a Ä ä B в D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n Ö ö P p
R r S s T t U u V v Y y

Іжорскі альфабэт 1936 году

рэдагаваць
A a Ä ä B в V v G g D d E e Ƶ ƶ
Z z I i J j K k L l M m N n O o
Ö ö P p R r S s T t U u Y y F f
H h C c Ç ç Ş ş ь

Сучасны іжорскі альфабэт

рэдагаваць
A a B b C c D d E e F f
G g H h I i J j K k L l
M m N n O o P p R r S s
Š š T t U u V v Y y Z z
Ž ž Ä ä Ö ö

Дыялекты

рэдагаваць

У іжорскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 зь якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.

  • Ніжнялускі дыялект — распаўсюджаны ў сярэднім цячэньні ракі Лугі(be), Кігісепскі раён Ленінградзкае вобласьці
  • † Орадзескі дыялект — мае сваю назву ад назвы ракі Орадзеж. Быў распаўсюджаны на захад ад яе сярэдняга цячэньня, Гатчынскі раён Ленінградзкае вобласьці
  • Сойкінскі дыялект — распаўсюджаны на Сойкінскай паўвысьпе, Кінгісепскі раён
  • † Хэваскі дыялект — быў распаўсюджаны ў неклькіх вёсках на рацэ Кавашы і на ўзьбярэжжы Фінскага заліву, Ламаносаўскі раён

Грамадзкае жыцьцё

рэдагаваць

Сыстэмы адукацыі на іжорскай мове альбо навучаньня гэтай мове ў Расеі не існуе. У 2003 годзе маскоўскім лінґвістам-аматарам Віталём Чарняўскім быў выдадзены саманавучальнік мове ў электроннай вэрсіі[5].

  1. ^ Перепись-2010 (рас.)
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Юнус В. І. Iƶoran keelen grammatikka, Грамматика ижорского языка: morfologia opettaijaa vart, пособие для ижорских учителей и для самообразованияСПб.: 1936. — 140 с. — 700 экз.
  4. ^ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger (анг.)
  5. ^ Лингвистика / Главная / Виталий Чернявский (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць