Ігуменка

рака ў Беларусі

Ігуменка (афіц. Чэрвенка) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Волмы (басэйн Дняпро). Цячэ ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 146 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Ігуменка
лац. Ihumienka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Камісарскага Саду
Вусьце Волма
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 146 км²

На рацэ стаіць места Ігумен.

Пачынаецца каля вёскі Камісарскага Саду. Вадазбор ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 358.

Літаратура рэдагаваць