Ігнацы Ўрублеўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Урублеўскі.
Ігнацы Ўрублеўскі (1858, в. Голні Гарадзенскай губэрні — 1953, Варшава, Польшча) — жывапісец, графік, майстар прыкладнога мастацтва.
Ігнацы Ўрублеўскі | |
Дата нараджэньня | 1858 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1953[1][2] |
Месца сьмерці | |
Занятак | маляр |
Сябра ў | Association of Polish Artists and Designers[d][3] |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Рысавальную школу В. Герсана ў Варшаве. Супрацоўнічаў са шматлікімі часопісамі, куды даваў малюнкі са сваіх вандровак.
У канцы 1880-х-1890-х гг. ім былі выкананы партрэты сваякоў — Ельскіх: Аляксандра (1888), Ксаверыя Паўла (1894), Лявона (1910?). Да іх ліку належыць акварэльны «Партрэт Людвіга Ельскага» — унука роднага брата дзеда Ўрублеўскага. Маляваў для «Памятнай кнігі да 100-годзьдзя Адама Міцкевіча», якая выйшла ў Варшаве. Выканаў альбом рыцінаў сухой іголкай, прысьвечаных Нясьвіскаму замку (1907). Спраектаваў будынак мастацкага музэю ў Менску (1919).
Літаратура
рэдагаваць- Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2014. — С. 152. — 600 ас.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІгнацы Ўрублеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Урублеўскі Ігнат — Арт-Беларусь