Ігар Шклярэўскі
Ігар Шклярэўскі (25 чэрвеня 1938, Бялынічы - 8 верасьня 2021, Масква) - беларускі паэт, перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987), Дзяржаўнай Пушкінскай прэміі (1999).
Ігар Шклярэўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 чэрвеня 1938[1] |
Памёр | 8 верасьня 2021 (83 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, перакладнік |
Гады творчасьці | 1962 — 2021 |
Жанр | паэзія і публіцыстыка |
Мова | расейская мова[2] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьКалі пачалася Вялікая Айчынная вайна, быў эвакуяваны зь дзіцячым домам на Ўрал. Пасьля вяртаньня скончыў сярэднюю школу. Некаторы час навучаўся ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце, працаваў фармоўшчыкам, токарам на заводах Магiлёву, землямерам на цаліне, служыў матросам гандлёвага флёту. Быў карэспандэнтам раённай газэты (Прыморскі край), газэты «Зорька» (Менск). У 1965 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве.
Першыя вершы былі апублікаваны ў 1956 годзе. Пісаў на расейскай і беларускай мовах. У студэнцкія гады выпусьціў у Менску кнігі «Я иду!» (1962) і «Лодка» (1964), якія засьведчылі, што ў літаратуру прыйшоў таленавіты і арыгінальны паэт. У 1964 годзе стаў сябрам Саюза пісьменьнікаў БССР, у 1968 годзе быў прыняты ў Маскоўскую пісьменьніцкую арганізацыю. Пасьля пераезду ў Маскву стаў чальцом рэдкалегіі часопicу «Юность», грамадзкай рады «Литературной газеты».
Аўтар паэтычных зборнікаў «Фортуна» (1968), «Воля» (1972), «Ревность» (1974), «Похолоданье» (1975), «Неназванная сила» (1978), «Гость» (1980), «Тайник» (1981), «Брат» (1982), «Красная книга» (1986), «Слово о мире» (1987), «Глаза воды» (1989), «Мне все понятней облака» (1990) і інш. Асноўныя тэмы паэтычных твораў – прыгажосьць магілёўскай зямлі, ваеннае дзяцінства, маладосьць і каханьне. Яго вершы вызначаюцца дакладнасьцю, вобразнасьцю, эмацыянальнасьцю, глыбокім падтэкстам, арыгінальнай сымболікай. У 1985 годзе выйшаў зборнік «Слушаю небо и землю» са зьмешчанай у ім паэмай «Слово о мире». У ёй аўтар сьцьвярджае, што пад пагрозай зьнішчэння знаходзіцца ня толькі цывілізацыя, але і сама плянэта Зямля, што трэба адмовіцца ад атамнай зброі, бо пераможцаў у ядзернай вайне не будзе.
Зьяўляецца аўтарам кнігі «Тень птицы» (1976), у якую ўвайшлі аповесьці «Вся надежда на Леньку», «Грибная осень» i «Тень птицы»; нататак пра літаратуру «Поэзия – львица с гривой» (1986). Па-мастацку пераклаў старажытныя літаратурныя помнікі «Слово о полку Игореве» і «Песнь о зубре» М. Гусоўскага, а таксама творы Янкі Купалы, М. Багдановіча, П. Броўкі, П. Панчанкі, М. Танка, А. Пысіна і інш. Выдаў асобнай кнігай выбранае сваіх перакладаў з беларускай паэзіі «Паром из Белоруссии в Россию. Книга переводчика» (1984).
Памёр ад каранавіруснай інфэкцыі-2019.
Літаратар і аварыя на ЧАЭС
рэдагавацьНа сродкі, якія ён атрымаў за кнігу «Слушаю небо и землю» (адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР 1987 г.), быў пасаджаны на 18 га лес у чарнобыльскай зоне – на ўкраінскім i беларускім Палесьсi. У канцы 1980-х гг. арганізаваў збор грошай для пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. У публікацыях, прысьвечаных падзеям на АЭС («Дети в зоне радиации», «Чернобыльский ангел», «Яблоко из Чернобыля» і інш.), разьмясьціў рахунак. Яны друкаваліся ня толькі на тэрыторыі Савецкага Саюза, але і ў многіх эўрапейскіх краінах. У хуткім часе на рахунак паступіла 26 млн рублёў, на якія пабудавалі цэлую вёску для чарнобыльскіх перасяленцаў.
Узнагароды
рэдагаваць- узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1984)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987)
- Ляўрэат Царскасельскай мастацкай прэміі (1998)
- Лаўрэат Дзяржаўнай Пушкінскай прэміі Расейскай Фэдэрацыі (1999),
- Атрымаў Залаты знак паэтычнага тэатру (1998, Баўгарыя).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ШКЛЯРЕВСКИЙ Игорь Иванович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 735—736. — ISBN 5-94848-307-X
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі