Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хадановіч.

І́гар Пілі́павіч Хадано́віч (1940, в. Шпількі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь — 1966, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі пісьменьнік.

Ігар Хадановіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ігар Піліпавіч Хадановіч
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1940
вёска Шпількі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр 9 студзеня 1966 (25 гадоў)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці 1957—1966
Жанр Апавяданьне, паэзія
Мова Беларуская
Дэбют Верш «Хлеб» (газэта «Чырвоная зьмена», 29 сьнежня 1957 г.)
Значныя творы Апавяданьні «За акном дождж», «На досьвітку»

Біяграфія рэдагаваць

У 1957 годзе паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ. У 1962 годзе, пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газэты «Чырвоная зьмена». З 1963 году працаваў у Менскім абкаме камсамолу, у 1964—1966 гг. — у газэце «Літаратура і Мастацтва». Трагічна загінуў у студзені 1966 году ад рукі бандыта на падставе моўнай нянавісьці[1]. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Творы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Тарасава Т. М. Хадановіч Ігар. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 157.
  • Драздова З. У. Хадановіч Ігар. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 157—158.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сяргей Абламейка. За што Караткевіч не любіў Менск // Радыё «Свабода», 18 лістапада 2015 г. Праверана 3 сьнежня 2015 г.