Гео́рг Гайм (па-нямецку: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршбэрг, Ніжняя Сылезія — 16 студзеня 1912, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем зьяўляецца ключавой постацьцю раньняга экспрэсіянізму.

Георг Гайм
Georg Heym
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1887
Гіршбэрг, Ніжняя Сылезія
Памёр 16 студзеня 1912
Бэрлін
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, драматург
Гады творчасьці 1898—1912
Жанр раньні экспрэсіянізм
Мова нямецкая
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гайма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць вайскоўцам і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасьля сьмерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Гафэль, катаючыся на каньках.

Творчасьць

рэдагаваць

Пачаў пісаць з 12 гадоў (навэлы, драмы). Пры жыцьці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назваю «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Гаймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасьмяротна, як і зборнік навэлаў «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гайма як прыналежныя да «дэгенэратыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — гарэлі на вогнішчы разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гайма быў выдадзены ў 1960-х гадах.

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Выбраныя вершы: пераклад з нямецкай / Геарг Гайм. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 97, [1] с. — («Паэты планеты»).
  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць