Сан-Жазэ-ду-Рыю-Прэту
горад у Бразыліі
Сан-Жазэ́-ду-Ры́ю-Прэ́ту (па-партугальску: São José do Rio Preto) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2021 год насельніцтва гораду складала каля 469 тысяч чалавек.
Сан-Жазэ-ду-Рыю-Прэту | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 19 сакавіка 1852 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 469 173 чал. | ||||
Тэлефонны код: | 17 | ||||
Паштовы індэкс: | 15000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 20°48′29″ пд. ш. 49°22′52″ з. д. / 20.80806° пд. ш. 49.38111° з. д.Каардынаты: 20°48′29″ пд. ш. 49°22′52″ з. д. / 20.80806° пд. ш. 49.38111° з. д. | ||||
Сан-Жазэ-ду-Рыю-Прэту на мапе Бразыліі ![]() ![]() Сан-Жазэ-ду-Рыю-Прэту | |||||
![]() | |||||
http://www.riopreto.sp.gov.br/ |
ГісторыяРэдагаваць
Да XIX стагодзьдзя рэгіён быў заселены кайнгангамі, колькасьць якіх паступова скарачалася празь міграцыю, дзейнасьць бандэйрантаў і мэтысацыю[1]. Горад быў заснаваны 19 сакавіка 1852 году Жуанам Бэрнардыну дэ Сэйшашам Рыбэйру, які паходзіў зь Мінас-Жэрайсу, калі мясцовы селянін вылучыў частку зямлі пад будаўніцтва гораду. Датай заснаваньня гораду афіцыйна лічыцца 1894 год, калі паселішча афіцыйна перастала лічыцца часткай Жабатыкабалу. Чыгуначная станцыя зьявілася ў 1912 годзе, што надало месту дадатковы штуршок у разьвіцьці.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «The advance in Kaingang lands of São Paulo’s West». Portal Kaingang.