Івянецкае графства

Івянецкае графства — аб’яднаньне прыватнаўласьніцкіх маёнткаў, створанае падскарбіем літоўскім Янам Міхалам Салагубам у 1743 годзе пасьля законна выйгранага судовага працэсу аб Івянцы.

Гісторыя

рэдагаваць

Мястэчка Івянец стала ўласнасьцю Салагубаў у XVI стагодзьдзі. Па заканчэньні судовага працэсу ў 1743 годзе і па дакупцы маёнтку Старынкі Івянецкія і выкупе шэрагу навакольных шляхецкіх маёнткаў паўсталі разлеглыя абшары зямельныя, у цэнтры якіх знаходзіўся Івянец, якія сталі называцца Івянецкім графствам.

Графства івянецкае было арганізавана сынам Яна Міхала — Антоніем Салагубам, генэралам артылерыі, які быў жанаты на Брыгіце Радзівіл, дачцы Мікалая Фаўстына Радзівіла.

  • Антоні Салагуб, герб Праўдзіц, генэрал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага (26 XI 1710? — 6 IX 1759), стараста езярысткі (31 X 1744 — 6 IX 1759), пасэсар івянецкі (2 IX 1744 — 8 V 1748), уласьнік івянецкага графства (9 V 1748 — 6 IX 1759), уласьнік ільскага графства (1748—1759), віцэ-маршалак Літоўскага Трыбуналу (1747), дэпутат Літоўскага Трыбуналу (1758), уласьнік Старынак (5 V 1748 — 6 IX 1759), кавалер ордэну Белага Арла (3 VIII 1757), сябра архібрацтва Адарацыі Найсьвяцейшага Сакраманту ПП Сакрамэнткі, народжаны пасьля 1710, памёр 6.09.1759 па дарозе з Івянцу ў Вільню, пахаваны 28.04.1760 у касьцёле Місіянераў Унебаўзяцьця Панскага ў Вільні.
  • Брыгіта Радзівіл, гербу уласнага, дама Гвязьдзістага крыжа (Аўстрыйскага каралеўства) (14 IX 1756), уладальніца Івянецкага графства (7 IX 1759 — 16 XI 1773), уладальніца Ілскага графства (7 IX 1759 — 6 XI 1773), народжаная 27 Х 1727 — Зьдзесёле, памерла 16 ХІ 1773 у Вільні, жыла 46 гадоў, пахавана 14 ХІІ 1773 — у крыпце касьцёла oo. Місіянэраў у Вільні, каля мужа і дзяцей. Княжна.

Пасьля сьмерці бацькі Антонія сын узяў у спадчыну графства. Пасьля сьмерці Антонія спадчыніцай стала яго ўдава, а пасьля яе унук падскарбія, Ежы Салагуб.

Ежы Салагуб, г. Праўдзіц. Народжаны 16.V.1751. Памёр 7.ІІ.1777 у Вільні. Жыў 25 год. Стараста Езярыцкі (перад 15.ІІІ.1775 — 7.ІІ.1777), дэпутат Сейму Рэчы Паспалітай(26 .VII.1776 — 7.II.1777), кавалер расійскага ордэна св. Ганны(1776), уласнік Івянецкага графства (1773—1777)

Марыяна Патоцкая, герб Пілава, дачка ейшыскага старасты, 1754—1782. Жонка Ежы Салагуба (шлюб: 26 II 1775, Варшава, касьцёл сьв. Крыжа) (Бацькі: Ігнацый Патоцкі, герб Пілава чэснік каронны і Юзэфа Сулкоўская, герб Суліма) (сведкі: Аўгустын Сулігоўскі, г. Пілава, Юзаф Салагуб, г. Праўдзіц, ваявода віцебскі, 1709—1781, Казімер Любамірскі, князь, x x)

  • Дзеці Ежы Салагуба

Юзэфа Дарота Салагуб, г. Праўдзіц, уласьніца Івянецкага графства 1777—1828; муж — (шлюб 7.ХІ.1797) Станіслаў Патоцкі, г. Пілава 1776—1830; муж (шлюб у 1816 годзе) Тадэвуш Тышкевіч, г. Леліва, граф 1774—1852

Радня:

  • Барбара Салагуб, г. Праўдзіц 1745—1761
  • Ян Салагуб, г. Праўдзіц, расейскі генэрал з 1747-?18
  • Кацярына Салагуб, г. Праўдзіц /1748-/1769
  • Вінцэнта Салагуб. г. Праўдзіц к. 1754—1762..1766
  • Казімір Салагуб г. Праўдзіц 1757—1759

Пасьля сьмерці Ежы Салагуба графства ўзяла ў спадчыну, яго ўдава Марыяна, пасьля другога замужжа Брухлова, жонка Алаіза Фрэдэрыка Брухла, старасты варшаўскага.

Пасьля яе заўчаснай сьмерці ў 1782 годзе Івянец стаў спадчынай непаўналетняй праўнучкі падскарбія Салагуба, Юзэфы Салагуб. У 1783—1784 годзе адбываўся працэс у Галоўным Трыбунале Літоўскім у Вільні і працэс эксдывізорскі ў Івянцы па ўрэгуляваньні запазычанасьцяў, зробленых яшчэ пры жыцьці Ежы Салагуба[a].

Апісаньне

рэдагаваць

Паводле стану 1784 году графства аб’ядноўвала наступныя вёскі і фальваркі:

У парафіі Івянецкай: Абрамаўшчына, Амбражэі, Баравікоўшчына, Часнакі, Дзякоўшчына, Грабоўшчына, Івянец, Каралеўшчына, Канаплічы, Казарэзы, Клепачы, Кіхіцкі, Мазулеўшчына, Мандроўшчына, Мядоўшчына, Мешкуці, Маскаклеўшчына, Пупкі, Рудня, Рудзеўшчына, Станюшкі, Шыкуці, Таўканы, Ткачы, Васішкі, Войткаўшчына, Замасьцяны.

У парафіі Камень: Адамкі, Пагарэлка, Сівіца (двор), Сівіца (вёска), Скіпароўцы, Вуглы.

Адначасова на тэрыторыі графства знаходзіліся маёнткі, належачыя рымскакаталіцкаму касцёлу: Юржышкі (належачыя прабошчу івянецкаму пры гасцінцы мінскім за тры мілі на паўднёвы усход), Курдуны, францішканскаму кляштару у Івянцы(вёска і карчма, на поўнач за вялікую мілю) , Пакуці францішканскаму кляштару ў Івянцы(фальварак, карчма, сажалка, 2 млыны, некалькі паселішч(хутароў) на поўдні Івянца.

Інвэнтар Івянцу 1780 году

рэдагаваць

Узяўшы ў валоданне івянецкую маёмасць Ян Салагуб энэргічна заняўся упарадкаваннем усялякіх спраў адміністрацыйных. У 1780 г..8 загадаўзрабіць дакладны спіс інвентара івянецкай маёмасці і належачых да я го фальваркаў Падгор’е і Маскалеўшчыны

У інвэнтары дакладна пазначаная колькасьць дамоў і жыхароў, а таксама падкрэсьлены іх павіннасьці. Дамоў хрысьціянскіх, па тым часе было — 96, яўрэйскіх — 58. Штогадовы чынш, выплачваемы жыхарамі акрэсьлены ў інвэнтары як квота ў 2129 злт, 8і2 гр. і падымнага — 333 злт., грыбоў — 151 капа, дзён працы — 541. Індывідуальныя абавязкі жыхароў Івянцу ілюструюць наступныя прыклады: жыхар Юзэф Скрыпек, пражываючы па вуліцы Ракаўскай, штогадовага чыншу плаціў 11 злт. 20 гр., 9 злт падымнага, дзьве капы грыбоў, 8 дзён працы. Дом яўрэйскі аплачваў толькі штогадовы чынш і падымны падатак. Так напрыклад штогадовы чынш адмераны для Абрама Хаімовіча, пражываючага на рыначнай плошчы, складаў 14 злт. і 12 гр і падымнага — 1 злт і 25 гр. Вельмі распаўсюджаныя і сёньня ў мястэчку такія прозьвішчы як Пупко і Ермаковіч паўтараюцца ў актах вельмі часта.

Спецыяльна у акце спадкаемец Івянца адзначае павіннасці жыхароў мястэчка: «Чынш, да скарбу належачы аб мяшчан:хрысціян і яўрэяў, дакладна а св. Марціне павіненбыць выплачаны. Грыбы-баравікі, чыншам вызначаныя, жыхары разам аддаваць павінны і у імя інвентара абслугоўваць павінны. Выключаюцца яўрэі, з хрысціян — войт Чартовіч, а таксама засядацелі. Тартачнікі, якія з даўна не служылі і таксама панскай рэзыдэнцыі пасылкі і дарогі да Вільні і далей, паводле звычаю даўняга адбываць павінны. Млыны і грэблі, разам з фальваркамі і вёскамі забяспечваць павінны будуць. Падымныя узносы у марцы і верасні да Яснавяльможнага Пана Эканома Івянецкага дастаўляць павінны».

Акрэсліўшы павіннасці жыхароў Івянца, таксама рэгулюе Салагуб свае адносіны з кляштарам францішканскім, які часта пераступаў межы уласных уладанняў і гаспадарыў на панскіх палях

«Абумоўліваю таксама тое, каб аа. Францішкане непрысвойвалі сабе ніводных  прапінацый, як у месце, так і у наваколлі, не фундавалі шынкоў, як у кляштары, так і у шпіталі; ні воднага гандлю не трымалі, таксама пад час кірмашоў і таргоў купцоў, крамаў і ніводных гандлюючых пад кляштар не прымалі, пратэкцыі ім не давалі, як таксама дэпутацый  жыхароў мястэчка, дамой, зямлі і маёмасці» hipotica in et equoqunqve modo sub nullitate "непрымалі.

Аа. Францішкане не маюць права ніводных фабрык, млыноў, тартакоў ставіць, што было б «cum ditrimento» маёмасці, а якая тады без парушэння знаходзяцца «ad invicem» да змены зямель вёсак, лясоў, сенажацей, і падданых вышэй вызначаных, якіх таксама у інвентарах с камплектаваны  сабе даных да праве не спецыфікаваць.

Яснавяльможны пан Ян Давойна-Салагуб, граф на Іліі і Харыкорках, падскарбіі Вялікага Княства Літоўскага, маю ў сваім уладанні графства Івянецкае дбаў і пра адпаведнае памяшканьне для сябе. Жыў у мураваным палацу, у якім жылі і наступныя ўладальнікі Івянцу. Пра велічыню палаца можа сьведчыць колькасьць пакояў — 24, пра заможнасьць унутранасьцей сьведыць вопіс адной з палат, узятай з інвэнтару:

«Пакой ярка-чырвоны, каля якога дзьверы, у якіх вакно з пунцовымі фіранкамі, дужа хвастатымі. Абоі пунцовыя адамашкавыя, на якіх павешана малых люстрачак з аднолькавымі ліхтарыкамі штук 6. Паміж вокнамі адно вялікае люстра ў пазалочанай арэхавай раме, пад якім мармуровая кансоль з драўляным пазалочаным сподам, на якой ліхтароў бронзавых, пазалочаных, чатырохгранных штукі дзьве. Над камінам вялікае люстэрка, вялікае ў белай раме „а ля грэк“ пазалочанай з фестонамі, над якім каралеўскі пратрэт. Камін мармуровы, у пазалочаных ляпных аздобах, у якім вілкі з вазонамі і пазалочанымі і бронзавымі пастамэнтамі, перад гэтым камінам жалезная бляха, скураны мяшок, жалезныя шчыпцы, шуфлядка на дрэўка. Парыскі гадзіньнік з фестонамі над канапай, вісячы на сьцяне — адзін. Партрэцік выдуманы у пазалочанай раме з фестонамі. Картачны столік, складны, абабіты зялёным сукном — адзін. Канапа ярка-чырвоная, адамашкавая пазлачоная — адна. Крэсел да гэтай канапы — штук 8. Клавіцымбал (клавесін?) на нагах, работы сталярскай. Паркет дубовы фармовы, лакіраваны». Іншыя пакоі інвэнтар вызначае як: кабінэт, салён, шпітальны пакой, спальня, будуар, гардэробы дзявочыя, жаночыя, мужчынскія і г. д.

  1. ^ Эксдывізія — гэта назва судовага абраду ў праве Літоўскім, а потым і польскім, калі крэдыторам  з маёнтку даўжніка выдзялялася зямля даўжніка ў натуры, даўгамі абцяжараная. Падзел такі дапаўнялі суды эксдывізянісцкія. І здаралася гэта ня раз, бо цэлыя панскія маёнткі ішлі ў падзел паміж крэдыторамі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць