Іван III
Іва́н III Васі́льевіч (па-расейску: Иван III Васильевич; 22 студзеня 1440, Масква — 27 кастрычніка 1505, Масква), таксама вядомы як Іван Вялікі[6][7] — Вялікі князь Маскоўскі і «Вялікі князь усёй Русі». Часам яго завуць «зьбіральнікам Рускіх земляў», павялічыў тэрыторыю сваёй дзяржавы ўтрая, скончыў панаваньне манголаў (татар) на Русі, перамогшы Залатую Арду, абнавіў Маскоўскі Крэмль і заклаў падмурак пад Расейскую дзяржаву. Ягоны тэрмін кіраўніцтва — адзін з самых працяглых сярод расейскіх манархаў.
Іван III | |
вялікі князь маскоўскі[d][1] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 22 студзеня 1440[2][3][1], |
Памёр | 27 кастрычніка 1505[2][3] (65 гадоў), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Іван Іванавіч Малады, Васіль III Іванавіч, Юры Іванавіч[d], Андрэй Іванавіч[d], Алена Маскоўская, Дзьмітры Жылка[d], Сямён Іванавіч[d], інакіня Аляксандра[d], Еўдакія Іванаўна[d] і Феадосія Іванаўна[d] |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Сужэнец | Марыя Барысаўна[d] і Соф’я Палеоляг[d] |
Бацька | Васіль II Маскоўскі[d][1] |
Маці | Марыя Яраслаўна[d][1] |
Зьбіраньне Рускіх земляў
рэдагавацьКіраваньне Івана адзначылася, як яго назвалі некаторыя гісторыкі, «Зьбіраньнем Рускіх земляў». Іван пачаў проста з Масквы кіраваць княствамі розных князёў Рурыкавічаў, якія раней былі незалежнымі, пакінуўшы князёў і іх дабрабыт без тытулаў кіраўнікоў, і адмяніў перадачу валоданьня зямлёй у спадчыну. Ягоным першым крокам была вайна з Наўгародзкай рэспублікай, зь якой Масковія (Масква), калі была паўночным улусам Залатой Арды, праводзіла некалькі войнаў, якія пачаліся яшчэ ў часы кіраваньня Дзьмітрыя Данскога. Гэтыя войны мелі значэньне для ўсталяваньня рэлігійнага і палітычнага суверэнітэту Масквы і таксама дазвалялі захапіць рэгіён Паўночнай Дзьвіны[8]. Занепакоены сілай Масквы, Ноўгарад правёў перамовы зь Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім з надзеяй на атрыманьне абароны Казіміра IV, караля Польшчы і Вялікага князя Літоўскага і Рускага. Гэты саюз, які так і не ўтварыўся, быў абвешчаны Маскоўскімі кіраўнікамі актам адрачэньня ад праваслаўя[9]. Іван павёў войскі на Ноўгарад у 1470 годзе, і пасьля двух перамог ягонымі ваяводамі сіл рэспублікі — у бітвах ля Шэлоні і на Паўночнай Дзьвіне — абедзьве ўлетку 1471 году — наўгародцы былі вымушаныя прасіць міру, пагадзіўшыся спыніць перамовы з Літвой і аддаць значную частку наўночных тэрыторый, адначасова выплочваючы кантрыбуцыю ў памеры 15 500 срэбных рублёў.
Іван некалькі разоў наведваў Ноўгарад на працягу наступных некалькіх гадоў, перасьледуючы шэраг пралітоўскіх баяр і канфіскуючы іхнія землі. У 1477 годзе два наўгародзкія пасланьнікі, якія сьцьвярджалі, што іх накіравалі арцыбіскупы і ўвесь горад, зьвярнуліся да Івана на публічнай аўдыенцыі «Гаспадар» замест звычайнага «Спадар» (рас. господин)[10]. Іван адразу ўхапіўся за гэтыя словы як за прызнаньне сваёй улады, і калі наўгародцы адракліся ад пасланьнікаў (насамрэч, адзін зь іх быў забіты падчас веча і некалькі іншых гараджан, настроеных па-прамаскоўску, былі забітыя разам зь ім) і адкрыта паабяцалі маскоўскім амбасадарам, што зноў зьвернуцца да Літвы, Іван выступіў супраць іх. Без дапамогі Казімера і абкружаныя арміяй Масквы, якая акупавала вялікія манастыры вакол горада, Ноўгарад урэшце пагадзіўся на непасрэднае кіраваньне Івана над горадам і ягонымі землямі, падпісаўшы дакумант, замацаваны пячаткай арцыбіскупа Феафіла Наўгародскага (1470—1480) 15 студзеня 1478 году[11].
Іван адабраў у Ноўгарада каля чатырох пятых ягоных земляў, узяўшы палову сабе і раздаўшы другую палову сваім саюзьнікам[12][13]. Пазьнейшыя паўстаньні (1479—1488) былі задушаныя татальным перасяленьнем багатых і самых старажытных родаў у Маскву, Вятку й іншыя паўночна-ўсходнія гарады Русі. Арцыбіскуп Феафіл таксама быў пераселены ў Маскву за арганізацыю замовы супраць вялікага князя[14]. Пскоўская рэспубліка абавязаная сваім далейшым існаваньнем сваёй гатоўнасьці, зь якой яна падтрымала Івана супраць свайго старога ворага. Іншыя княствы былі паглынутыя заваяваньнем, грашовай зьдзелкай ці праз шлюб: Яраслаўскае княства у 1463 годзе, Растоўскае у 1474 годзе, Цьвярское Княства ў 1485 годзе, Вятка ў 1489 годзе.
Адмова Івана падзяліць свае заваяваньне з братамі і ягонае ўмяшальніцтва ва ўнутраную палітыку іхніх спадчынных княстваў уцягнулі яго ў некалькі войнаў зь імі, з якіх ён выйшаў пераможцам, нягледзячы на падтрымку братоў з боку Літвы. Урэшце, зьмена Іванам дзяржаўнага ладу, якая фармальна набыла сілу ў ягоным завяшчаньні і заключалася ў тым, што ўдзельныя княствы пасьля сьмерці іхніх кіраўнікоў пераходзілі ў прамое кіраўніцтва вялікага князя замест пераходу да нашчадкаў памерлых князёў, як гэта было раней. Такім чынам, скончылася пэўная аўтаномія ўсіх удзельных княстваў.
Іван меў чацьвярых братоў. Старэйшы, Юры, памёр бязьдзетным 12 верасьня 1472 году. Ён пакінуў толькі накід да свайго завяшчаньня, у якім нічога не было сказана пра ягоную зямлю. Іван захапіў зямлю, што выклікала вялікую незадаволенасьць астатніх братоў, і каб супакоіць іх, ён аддаў пэўную тэрыторыю. Барыс і Андрэй Старэйшы падпісалі пагадненьні з Васілём у лютым і верасьні 1473 году. Яны дамовіліся абараняць землі адзін аднаго і не заключаць сакрэтных пагадненьняў з замежнымі краінамі; у 1480 годзе яны парушылі гэтае пагадненьне, зьбегшы ў Літву. Невядома, ці падпісаў гэтае пагадненьне Андрэй Малодшы. Ён памёр у 1481 годзе, пакінуўшы свае землі Івану. У 1491 годзе Андрэй Старэйшы быў арыштаваны Іванам за адмову дапамагчы Крымскаму ханству супраць Залатой Арды. Ён памёр у турме ў 1493 годзе, пасьля чаго Іван захапіў і ягоныя землі. У 1494 годзе памёр Барыс — адзіны брат, які мог перадаць свае землі сынам. Праўда, іх зямля таксама перайшла цару пасьля сьмерці ў 1503 і 1515 гадох[15].
Быў толькі адзін часткова аўтаномны князь Масковіі, калі Іван стаў князем: князь Міхаіл Андрэевіч Вярэйскі, які атрымаў апанаж ад Васіля II. У 1478 пад націскам Івана ён аддаў Белазерск, а пасьля сьмерці Міхаіла Андрэевіча ў 1486 годзе Іван атрымаў усе ягоныя землі[16].
Унутраная палітыка
рэдагавацьХарактар ураду Масквы значна зьмяніўся пры Іване III, прыняўшы аўтакратычную форму. Гэта сталася натуральным вынікам гегемоніі Масквы над Уладзімера-Суздальскім княствам і імпэрскімі амбіцыямі, якія зьявіліся ў Івана. Пасьля падзеньня Канстантынопалю праваслаўныя законьнікі былі схіленыя разглядаць Вялікіх князёў Маскоўскіх, куды перамясьцілася Праваслаўная мітраполія Кіева ў 1325 годзе пасьля мангольскіх нападаў, у якасьці пераемнікаў Бізантыйскіх імпэратараў. Івану самому падабалася гэтая ідэя, і ён пачаў падаваць сябе як цара ў міжнародных стасунках. Ангельскі гісторык J. L. I. Fennell падкрэсьлівае посьпех Івана ў цэнтралізацыі кантролю над мясцовымі кіраўнікамі; ён дадае, праўда, што ягонае кіраваньне было таксама "часам культурнага заняпаду і духоўнай бясплоднасці. Свабода была выкрасленая ў Маскоўскіх зямель. Сваёй пазыцыяй супраць каталіцтва Іван пабудаваў сцяну паміж Масковіяй і захадам. Дзеля пашырэньня тэрыторыі ён пазбавіў сваю краіну каштоўнасьцяў заходняй адукацыі і цывілізацыі"[17].
Гэты напрамак супаў са зьменамі ў сямейным становішчы Івана III. У 1467 годзе памерла ягоная першая жонка Марыя Цьвярская. У 1469 годзе папа Павал II параіў Івану ажаніцца з Соф’яй Палеалёг (імя пры нараджэньні Зоя), дачкой Фамы Палеалёга, дэспата Марэі, які прэтэндаваў на трон Канстантынопаля як брат апошняга бізантыйскага імпэратара Канстантына XI. Папа спадзяваўся такім чынам зьвязаць Масковію са Сьвятым Прастолам. Але нягледзячы на спадзяваньні папы на аб’яднаньне дзьвюх вер, князёўна падтрымала праваслаўе. З-за традыцый сваёй сям’і яна натхняла імпэрскія імкненьні свайго мужа. Пад ейным уплывам пры Маскоўскім двары быў прыняты цырыманіяльны этыкет Канстантынопаля (разам з двухгаловым арлом і ўсім, з чым ён быў зьвязаны).
Сын Івана і Марыі Цьвярской Іван Малады памёр у 1490 годзе, пакінуўшы пасьля сябе адзінае дзіця, сына Алены Малдаўскай, Дзьмітрыя Ўнука[18]. Апошні быў каранаваны як нашчадак сваім дзедам 15 лютага 1498 году[19], але пазьней Іван адмяніў сваё рашэньне на карысьць старэйшага сына Соф’і Васіля, які ўрэшце быў каранаваны як сукіраўнік з сваім бацькам (14 красавіка 1502 году). Рашэньне было выкліканае крызісам, зьвязаным з сэктай ерась габрэяў і з імпэрскім прэстыжам нашчадкаў Соф’і. Дзьмітры Ўнук трапіў у турму, дзе ён памёр, так і не ажаніўшыся і не пакінуўшы дзяцей, у 1509 годзе[20], ужо калі ля ўлады быў ягоны дзядзька.
Вялікі князь усё больш пазьбягаў сваіх баяр. Старыя патрыярхальныя сыстэмы ўраду зьніклі. Баяры больш не раілі па дзяржаўных справах. Уладар стаў сьвяшчэнным, у той час як баяры сталі залежаць ад ягонай волі. Яны натуральна выступілі супраць гэтай перамены і змагаліся супраць яе.
Пад час кіраваньня Івана III пісар Уладзімер Гусеў склаў новы Маскоўскі Судзебнік, збор законаў. Іван вырашыў выдаць новы судзебнік, каб зрабіць сваю сталіцу годным пераемнікам Канстантынопаля, і з гэтай нагоды запрасіў шмат замежных майстроў і збройнікаў пасяліцца ў Маскве. Самым значным зь іх быў італьянец Рыдольфа ды Фіяравантэ, які меў мянушку «Арыстотэль» з-за сваіх вялікіх ведаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е В. М—н Иоанн III Васильевич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 678—681.
- ^ а б в г д е Чечулин Н. Иоанн III Васильевич (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1897. — Т. 8. — С. 193—228.
- ^ а б в г д е Военная энциклопедия (рас.) — СПб: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 11.
- ^ а б в г д е ИВАН III ВАСИЛЬЕВИЧ // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ а б в Иван III Васильевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Славянская энциклопедия: Киевская Русь - Московия: В 2 т. / Авт.-сост. В.В.Богуславский. — Москва: ОЛМА-пресс, 2001. — 5000 ас.
- ^ Русский биографический словарь : [в 25 т.] / издан под наблюдением председателя Императорского Русского исторического общества А. А. Половцова. — Санкт-Петербург: [Императорское Русское историческое общество], 1897. — Т. 8.
- ^ Paul 2007. С. 231–270.
- ^ Paul 2007. С. 261.
- ^ Paul 2007. С. 264.
- ^ Paul 2007. С. 268.
- ^ Richard Pipes, Russia under the old regime, page 93
- ^ Ричард Пайпс Россия при старом режиме (рас.) / [пер. с англ. В. Козловского]. — Москва: Захаров, 2004.
- ^ Paul 2007. С. 267.
- ^ Donald Ostowski The Growth of Moscovy, (1462–1533) // The Cambridge History of Russia (2006) / Maureen Perrie, ed.. — Т. I. — P. 222–3.
- ^ Donald Ostowski The Growth of Moscovy, (1462–1533) // The Cambridge History of Russia (2006) / Maureen Perrie, ed.. — Т. I. — P. 224.
- ^ Fennell, J. L. I. Ivan the Great of Moscow. — New York: Macmillan, 1961. — P. 354.
- ^ J. L. I. Fennell The Dynastic Crisis 1497–1502 // The Slavonic and East European Review. — 1960. — Vol. 39. — № 92. — С. 2.
- ^ J. L. I. Fennell The Dynastic Crisis 1497–1502 // The Slavonic and East European Review. — 1960. — Vol. 39. — № 92. — С. 4.
- ^ Sergei Bogatyrev Reinventing the Russian Monarchy in the 1550s: Ivan the Terrible, the Dynasty, and the Church // The Slavonic and East European Review. — 2007. — Vol. 85. — № 2. — P. 283 note51.
Літаратура
рэдагаваць- Michael C. Paul Secular power and the archbishops of Novgorod before the Muscovite conquest // Kritika: Explorations in Russian and Eurasian History. — 2007. — Vol. 8. — № 2. — P. 231–270.
Папярэднік Васіль II |
Вялікі князь маскоўскі 1462—1505 |
Наступнік Васіль III Іванавіч |