Іван Шапавалаў
Іва́н Шапава́лаў (26 студзеня 1907, в. Бежаўка, Бурынскі раён Сумской вобласьці — 26 чэрвеня 1941, каля Барысава) — беларускі савецкі празаік, паэт.
Іван Шапавалаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 студзеня 1907 |
Памёр | 26 чэрвеня 1941 (34 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік |
Гады творчасьці | з 1920 |
Мова | расейская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі. У 1923 годзе служыў у войсках асаблівага прызначэньня(ru), у 1925—1939 гг. — у пагранічных войсках, з 1939 году — у палітуправе пагранічных войск НКУС СССР (Масква). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам аддзелу ў часопісе «Пограничник» (Масква). Сябра СП СССР з 1934 г.
Загінуў на фронце пад Барысавам.
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваць вершы, апавяданьні, нарысы пачаў напрыкацы 20-х гадоў. Пісаў на расейскай мове. Выйшлі ў Менску зборнікі вершаў «Товарищи» (1932), «Дзержинцы» (1934), «Время близится» (1937), паэма-аповесьць «Ян Рендя» (1932), аповесьць «Большевики границы» (1936) і кніжка прозы «Ненадуманные рассказы» (1939). Асобныя творы надрукаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).
У 1940 г. напісаў лібрэта опэры «Пагранічнікі» (музыка Аляксея Туранкова).
Літаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Скрыжалі памяці : З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны / Рэдактар: Бельскі А.. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — Кн. 3. — 671 с — ISBN 985-504-016-3.