Іван Фоціевіч Стаднюк (па-ўкраінску: Іван Фотійович Стаднюк; 8 сакавіка 1920, с. Кардышоўка, Віньніцкі павет, Падольская губэрня, УССР — 30 красавіка 1994, Расея) — пісьменьнік.

Біяграфія

рэдагаваць

Закончыў рэдактарскі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытуту (1957). У гады ІІ-й Усясьветнай вайны ваенны журналіст. Удзельнічаў у абарончых баях з 26 чэрвеня да 7 ліпеня 1941 г. каля в. Воўка Бараўскога сельсавету Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці, дзе Вэрмахтам ў тыл РСЧА былі закінутыя дывэрсанты, пераапранутыя ў чырвонаармейскую форму. Гэты эпізод вайны лёг у аснову кнігі Стаднюка «Чалавек не здаецца» і яго ж сцэнарыя мастацкай стужкі «Чалавек не здаецца» («Беларусьфільм», 1961). Эпізоды баёў на беларускай зямлі ўзнаўляюцца амаль ва ўсіх яго буйных творах.

Узнагароджаны 5 ордэнамі, мэдалямі. Ганаровы грамадзянін м. Смаленск і в. Баравое Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці (1969).

Друкавацца пачаў з 1940 г.

  • Война (т. 1, 1971; т. 2, 1974; т. 3, 1980) [Дзяржаўная прэмія СССР, 1983]
  • Собрание сочинений. Т. 1-4. Москва. 1982—1985.

Літаратура

рэдагаваць
  • Стаднюк Иван Фотиевич. // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. Минск. 1986. С. 95.
  • Стаднюк Іван Фоціевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск 2002. С. 127.
  • Стаднюк Іван Фоціевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 623—624.
  • Ласкоў І. Як яна пачыналася. Роздум над раманам аб вайне. // Літаратура і мастацтва. Мінск. №№ 43, 44, 45 1988.
  • Ласков И. Как она начиналась. Размышления над романом И. Стаднюка «Война». // Ленский водник. Якутск. №№ 2, 3, 4, 5, 6, 7 1989.
  • Ласков И. Как она начиналась. (Размышления над романом о войне). // Полярная звезда. Якутск. № 3. 1990. С. 92-107.
  • Ласкоў І. Як яна пачыналася. Роздум над раманам аб вайне. [Пераклаў з рускай мовы М. Гіль.] // З гісторыяй на «Вы». Публіцыстычныя артыкулы. Мінск. 1991. С. 169—203.