Іван Рапня-Абаленскі
Князь Іван Міхайлавіч Рапня-Абаленскі (? — 1523) — баярын і ваявода на службе ў маскоўскіх князёў Івана III і Васіля III, родапачынальнік князёў Рапніных-Абаленскіх. Падчас ваяводзтва ў Пскове ў 1509 годзе атрымаў мянушку «Знойдзены» (па-расейску: Найден).
Іван Рапня-Абаленскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: | невядома |
Памёр: | 1523[1] |
Дзеці: | Васіль Рапнін-Большы[d][2], Пётар Рапнін[d] і Васіль Рапнін-Меньшы[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьІван Рапня быў чацьвёртым зь пяці сыноў князя Міхаіла Абаленскага, трэцяга сына Івана Канстанцінавіча, удзельнага князя Абаленскага[3].
У 1491 годзе разам з князем Пятром Абаленскі і царэвічам Салтаганам ўдзельнічаў у паходзе маскоўскага войска, дасланага на дапамогу саюзьніку, крымскага хана Мэнглі-Гірэя, супраць войскаў Вялікай Арды пад камандаваньнем Саід-Ахмада і Шэйх-Ахмеда. Даведаўшыся, што маскоўскае войска знаходзіцца на берагах Данца, ардынскія царэвічы адышлі.
У 1492 годзе падчас паходу Івана III супраць швэдаў, ён быў дваранінам, а потым ваяводам вартавога палку.
У 1493—1494 гадах ваявода перадавога палку ў паходзе на Вязьму. У 1494 году частаваў паслоў Вялікага Князя Літоўскага Аляксандра на прыёме ў Івана III.
У 1496 годзе ваявода перадавога палку ў паходзе супраць швэдаў.
У 1500 годзе прысутнічаў на шлюбе князя Васіля Холмскага з дачкой Івана III. Ваявода перадавога палка ў паходзе пад Пуціўль і Бранск.
У 1502 годзе ваявода левай рукі пры няўдалай аблозе Смаленску.
У 1506 годзе ваявода левай рукі ў паходзе на Казань.
У 1508 годзе ваявода перадавога палку пры паходзе да Дарагабужу.
У 1509 годзе ваявода вартавога палку. Па даручэньні Васіля III, разам з ноўгарадзкімі намесьнікамі Даніілам Шчэняй і Рыгорам Давыдавым, падпісаў у Ноўгарадзе мірную дамову зь Лівонскімі пасламі. З гэтага году ён становіцца намесьнікам у Пскове замест князя Пятра Васільевіча Вялікага. Пскавічы празвалі яго «Знойдзены» (па-расейску: Найден), так як ён не заехаў у горад у адпаведнасьці са звычаямі, а быў імі знойдзены ўжо ў сваёй рэзыдэнцыі. Да яго ў пскавічоў было шмат прэтэнзій і яны ў канцы 1509 год скардзіліся на Рапню Васілю III, але апошні арыштаваў ўсіх знакамітых людзей Пскова, прадставіў гэта як бунт і скарыстаўся выпадкам для разгону веча, высылкі вечавога звона і ліквідацыі рэшткаў Пскоўскай незалежнасьці.
У 1511—1512 гадах быў ваяводам перадавога палку пры паходзе Васіля III на Смаленск.
У 1513 годзе атрымала Баярскай званьне. У чарговым паходзе князь Васіль адправіў наперад пад Смаленск вялікую частку войска пад камандаваньнем Рапні і акольнічага Андрэя Сабурава. У адкрытай бітве літоўскія войскі з Смаленску былі разьбітыя.
Пасьля 1513 году і да яго сьмерці ў 1523 годзе зьвестак пра яго ў летапісах няма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Рудаков В. Е. Репнины (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIа. — С. 599—601.
- ^ Репнин, Василий Иванович (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1913. — Т. 16. — С. 85.
- ^ Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. — М.: Наука, 1988. — 350 с — 16 000 экз. — ISBN 5-02-009407-2.
Літаратура
рэдагаваць- Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. — М.: Наука, 1988. — 350 с — 16 000 экз. — ISBN 5-02-009407-2.
- Лихач Е. Оболенский, Иван Михайлович (Репня) // Русский биографический словарь : в 25 томах. — СПб.—М., 1896—1918.
- Рудаков В. Е. Репнины // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.