Іван Пеха

славацкі футбаліст

І́ван Пэ́ха (па-славацку: Ivan Pecha; нарадзіўся 23 студзеня 1986 году, Браціслава, Чэхаславаччына) — былы славацкі футбаліст, абаронца. У Беларусі вядомы дзякуючы выступам за барысаўскі БАТЭ і гарадзенскі «Нёман».

Іван Пэха
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 студзеня 1986(1986-01-23)[1] (38 гадоў)
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2008
2008—2009
2008
2009—2011
2011—2013
2013—2014
2014
2014
2015
2016
2016—2017
2017—2018
2018
2019—2020
2020
Слован Браціслава
Сэнэц
Чахлэўл
БАТЭ (арэнда)
Хазар
Нёман
Раван
Ліепая
Ацэлул
Левадыя
Матор
Торэвіеха
КАП Мурсія
Атлянтас
Матарлет
Кематэн
0 (0)
31 (1)
10 (0)
4 (0)
31 (0)
26 (1)
17 (0)
14 (0)
2 (0)
13 (0)
2 (0)
5 (0)
? (?)
9 (0)
3 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

У сэзоне 2005—2006 гадоў знаходзіўся ў складзе клюбу «Слован» з гораду Браціслава. У 2006 годзе перайшоў у іншы славацкі клюб «Сэнэц», дзе за паўтара сэзону правёў 34 матчы, забіўшы пры гэтым адзін гол. У лютым 2008 году перайшоў у румынскі клюб «Чахлэўл»[2].

У жніўні 2008 году падпісаў кантракт зь беларускім клюбам БАТЭ[3], у якім знаходзіўся на правах арэнды. З 2011 па 2012 год зьўляўся гульцом гарадзенскага клюбу «Нёман». Потым некаторы час правёў у Азэрбайджане і Латвіі. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт з румынскім клюбам «Ацэлул».

  1. ^ а б в Ivan Pecha // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Ceahlăul l-a legitimat pe Pecha. Urmează Elche. Evenimentul: Regional al Moldovei
  3. ^ БАТЭ продолжает усиливаться. Football.by

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць