Іван Кудраўцаў

беларускі крытык, літаратар
(Перанакіравана з «Іван Кудраўцоў»)

Іван Кудраўцаў (28 чэрвеня 1922, в. Сыцянец, Салігорскі раён - 23 траўня 2004) - беларускі пісьменьнік, кандыдат філялягічных навук. Сябар СП СССР з 1950 году.

Іван Кудраўцаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1922(1922-06-28) або 1922[1]
Памёр 23 траўня 2004(2004-05-23) або 2004[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік, літаратурны крытык
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі з 1929 году - калгасьнікі. У 1939 годзе скончыў Старобінскую школу і паступіў на філяляагічны факультэт БДУ. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Мардоўскую АССР. Працаваў настаўнікам (1941-1942). У лютым 1942 году мабілізаваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у баях на Заходнім, Варонескім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх і Ленінградзкіх франтах (1942-1945). За ўдзел у баявых дзеяньнях супраць узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і мэдалямі.

Пасьля дэмабілізацыі ў лістападе 1945 году вярнуўся на вучобу ў БДУ, які скончыў у 1948 годзе. Паступіў у асьпірантуру пры БДУ, У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці К. Чорнага. Працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзелу рэдакцыі газэты "Літаратура і мастацтва“ (1947-1955), адказным сакратаром часопіса "Беларусь" (1955 - 1965), старшым навуковым супрацоўнікам інстытуту пэдагогікі Міністэрства асьветы БССР (1965-1970), загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілярмоніі (1971-1974), старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1974 - 1988), з 1988 году на пэнсіі.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца пачаў у 1947 годзе з рэцэнзіяў пад іменем Д. Кавалёва. Суаўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры, пісаў рэцэнзіі і артыкулы. Аўтар манаграфіі “Кузьма Чорны: Ідэі і вобразы ў творчасьці” (1956), літаратуразнаўчага нарысу “Кузьма Чорны: Жыцьцё і творчасьць” (1968), склаў з У. Агілевічам падручнікі “Кніга для чытаньня ў 2 клясе школ рабочай і сельскай моладзі” (1952), падручнікі “Кніга для чытаньня ў 3 клясе школ рабочай і сельскай моладзі” (1952).

У 1984 годзе быў надрукаваны раман "Разгневаная зямля" аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў савецкай інтэрпрэтацыі, аб цяжкіх выпрабаваньнях, якія выпалі на долю народ і несьмяротным подзьвігу савецкага народу. Твор прысьвечаны Менску і менскім падпольшчыкам.

Працаваў над перакладам 18-га тому Збору твораў Леніна (1950). У жніўні 1995 году даслаў у газэту "Шахцёр" ліст і ўрыўкі з новага раману "Грымотнымі шляхамі”.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць