Іван Карчынскі (1864—1935) — беларускі грамадзка-палітычны і царкоўны дзеяч, праваслаўны сьвятар.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З 1890 году інспэктар царкоўна-прыходзкіх школаў Гарадзенскай праваслаўнай епархіі. З 1904 году ключнік і пратаіерэй Барыса-Глебскага манастыра ў Горадні. Пад час Першай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Маскве. У 1917 годзе — сябра Саюзу беларускага праваслаўнага духавенства. Сябра Гарадзенскай управы і Гарадзенскага БНК.

У красавіку 1919 году кааптаваны ў склад летувіскай Тарыбы. У канцы 1919 году ўваходзіў у склад Рады БНР. У верасьні 1920 году выступіў адным зь ініцыятараў беларускага антыпольскага партызанскага руху ў шчыльнай сувязі зь Летувою. У 1921 годзе ў якасьці праваслаўнага капэляна служыў у літоўскім беларускім батальёне. Быў сябрам штабу арганізацыі В.Разумовіча-"Хмары" ў Мерачы. Затым жыў у Коўне, зьяўляўся праваслаўным капэлянам Літоўскай арміі. Памёр 2 ліпеня 1935 г. у Алітусе.

Літаратура

рэдагаваць