Іван Гундуліч

харвацкі паэт

Іван Гундуліч (8 студзеня 1589, Дуброўнік[4] — 8 сьнежня 1638, там сама) — харвацкі паэт.

Іван Гундуліч
па-харвацку: Ivan Gundulić, па-італьянску: Giovanni Francesco Gondola
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 студзеня 1589
Дуброўнік, Дуброўніцкая рэспубліка
Памёр 8 сьнежня 1638
Дуброўнік, Дуброўніцкая рэспубліка
Дзеці Fran Đivo Gundulić[d][1] і Šišmundo Gundulić[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, судзьдзя
Мова харвацкая[2][3]

Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў барока. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Пачаў пісаць у юнацтве. Папулярнасьцю карысталася драма-пастараль «Дубраўка» (паст. 1628). Напісаў рэлігійна-дыдактычныя сачыненьні «Пра веліч боскую» (1621), «Пакаяльныя псалмы цара Давіда» (1621), «Сьлёзы блуднага сына» (1622), а таксама паэму сьвецкага зьместу «Сарамлівы палюбоўнік». Вянком паэтычнай дзейнасьці Гундуліча зьяўляецца эпічная паэма «Асман» (апублікаваная ўпершыню толькі ў 1826 годзе). Паэма, прысьвечаная перамозе польскага войска над туркамі ў Хоцінскай бітве 1621 году, прасякнута ідэямі свабоды, міру. Нараўне з маляўнічым апісаньнем гістарычных падзеяў, яна зьмяшчае элемэнты фантастыкі, народных паданьняў, карціны побыту паўднёваславянскіх народаў, вобразы антычнай міталёгіі.

  1. ^ Hrvatski biografski leksikon (харв.) — 1983.
  2. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Gundulić, Ivan // CONOR.SI
  4. ^ Gordana P. Crnković, Ivan Gundulić - Croatian author; Encyclopædia Britannica online.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Іван Гундулічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў