Іван Германовіч
Іван Клімавіч Германовіч (28 лютага 1928, в. Садавічы, Капыльскі раён — 21 сакавіка 2001) — беларускі мовазнавец, спэцыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філялягічных навук (1963).
Іван Германовіч | |
Дата нараджэньня | 28 лютага 1928 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 сакавіка 2001 (73 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, linguistics teacher |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Садавічы, Капыльскага раёну. Скончыў Ганцавіцкую пэдагагічную вучэльню ў 1948 годзе, у 1952 годзе Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура».
Працаваў у Берасьцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (1953—1959, выкладчык катэдры расейскай мовы), Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1959—1964), Беларускім дзяржаўны ўнівэрсытэце (1964—1994).
Займаўся гісторыяй беларускай мовы, беларускай літаратурнай мовай, праблемамі лексыкалёгіі, лексыкаграфіі, сучаснай расейскай мовай.
Узнагароды
рэдагаваць- 1998 — Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Нормализация лексики белорусского литературного языка в 20—30-х годах XX в. : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / И. К. Германович. — Минск, 1963.
- Германович Иван Климович / Л. В. Дятко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 1. — С. 240.
- Германовіч Іван Клімавіч // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 26.
- Германовіч Іван Клімавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага унівэрсытэту: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 251.
- Дасьледаваньне беларускай літаратурнай мовы 1920―30-х гг. у Беларусі ў савецкі час / С. Н. Запрудскі // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2016. ― № 3. ― С. 31―40. ― Са зьместу: Працы І. К. Германовіча па беларускай літаратурнай мове 1920—30-х гг. — С. 33—34.