Іван Бэла

першы славацкі касманаўт

І́ван Бэ́ла (па-славацку: Ivan Bella; нар. 21 траўня 1964, Брэзна[1]) — палкоўнік славацкай арміі, больш вядомы як першы славацкі касманаўт.

Іван Бэла
Імя ў арыгіналеIvan Bella
Нарадзіўся21 траўня 1964 (60 гадоў)
Долна Легата, Брэзна, Чэхаславаччына
Прафэсііпілёт
Воінскае званьнепалкоўнік
Час у космасе7 дзён, 21 гадзіна, 56 хвілінаў
ЭкспэдыцыіСаюз ТМ-29 / Мір / Саюз ТМ-28
Эмблемы місіяў
Узнагароды
Кавалер ордэна Людавіта Штура I ступені
Кавалер ордэна Людавіта Штура I ступені
Іван Бэла ў Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Долнай Легаце пад Брэзнай. У 1979—1983 навучаўся ў Вайсковай гімназіі ў Банскай Быстрыцы, пасьля працягнуў навучаньне ў Найвышэйшай вайсковай лётніцкай школе ў Кошыцах (1983—1987)[1].

Пілётам працаваў з 1983 року, пазьней служыў пілётам тактычных зьнішчальнікаў. Лётаў на самалётах МіГ-21 і Су-22[1]. 23 сакавіка 1998 накіраваўся ў расейскае Зорнае мястэчка, дзе пачаў падрыхтоўку да касьмічнага палёту. У жніўні 1998 быў абраны ў склад асноўнага экіпажу расейска-француска-славацкай экспэдыцыі на «Мір», якая стартавала 20 лютага 1999[1].

Ад 2012 року зьяўляецца афіцыйным патронам Парку цёмнага неба Паланіны[2].

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ а б в г TASR. (6 верасьня 2013) Nečakal som, že do vesmíru poletím ja, spomína Ivan Bella (славацк.) Slovensko. Teraz. Праверана 10 лістапада 2014 г.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20150323230521/http://poloniny.svetelneznecistenie.sk/park-tmavej-oblohy/
  3. ^ Prezident Schuster odovzdával pri príležitosti Dňa Ústavy SR najvyššie štátne vyznamenania (славацк.). SME (2 верасьня 1999). Праверана 10 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Іван Бэласховішча мультымэдыйных матэрыялаў