Акоўка

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Іванаўка (басэйн Нёмана)»)

Ако́ўка, Іва́наўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Зальвянкі (басэйн Нёмана). Цячэ ў Слонімскім і Зэльвенскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5‰.

Рака
Акоўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мыслава
Вусьце Зальвянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 58 км²
Нахіл воднай паверхні 4,5 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Азярніца.

Пачынаецца каля вёскі Мыслава Слонімскага раёну, цячэ праз возера Бяздоннае, упадае ў Зальвянку за 1 км на поўнач ад вёскі Кашалёў Зэльвенскага раёну. На працягу 2 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Збочна)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 182.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1