Іаан Сухараў
Іа́ан Су́хараў (па-ўкраінску: Іоанн Сухарєв; 28 сьнежня 1987, Харкаў, УССР) — украінскі кібэрспартовец, сусьветна вядомы гулец у Counter-Strike, шматразовы чэмпіён сьвету.
Іаан Сухараў | |
па-ўкраінску: Іоанн Сухарєв | |
| |
Дата нараджэньня | 28 сьнежня 1987 (36 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Харкаў, УССР, СССР |
Грамадзянства | Украіна |
Мянушкі | Edward |
Каманда | Winstrike Team (з 29.5.2019) |
Роля | капітан, райфлер |
Кар’ера | 2001 — дагэтуль |
Гульні |
Counter-Strike Counter-Strike: Global Offensive |
Каманды | |
Virtus.pro (14.8.2007 — 20.12.2008) |
Кар’ера
рэдагавацьПершыя матчы правёў у складзе Харкаўскае каманды, прадстаўляючы клюб «CyberCity 2000», у 2001—2002 роках. У клюбе штомесяц праводзіліся турніры, а каманда ў складзе якое быў Іаан стабільна займаў першыя месцы. Ужо тады Іаан паказаў сябе як пэрспэктыўны гулец у дадзенай дысцыпліне. У склад каманды ўваходзілі: Раман «Overmaster» Ісакаў, Філіп «LIHO», Аляксандар «Doberman», Аляксей «AlexMAN» Зубрыенка, Дзяніс «Sonic`» Валненка. Неўзабаве каманда распалася, а Edward быў запрошаны да pro100.
У складзе pro100
рэдагавацьpro100 — першы сур’ёзны кібэрспартовы клюб у кар’еры Іаана. У складзе гэтае каманды ён двойчы перамагаў нацыянальныя адборчыя туры на сусьветны чэмпіянат сэрыі WCG, у 2005 ды 2006 роках, у 2007 годзе заваяваў срэбра дадзенага турніру. Варта адзначыць, што ў складзе pro100, чатыры разы перамагаў золата на фіналах турніру сэрыі Asus.
Праект пакінуў у ліпені 2007 року, калі разам з Данілам Тэсьленкам перайшоў у расейскі праект Virtus.pro.
З 10 студзеня па чэрвень 2009 року ізноў выступаў за pro100[1].
У складзе Virtus.pro
рэдагавацьУ ліпені 2007 року Іаана запрашаюць у расейскі праект Virtus.pro. У новым складзе хлопцы перамагаюць летні Asus 2007 року і заваёўваюць срэбра на восеньскім. За мядзьведзяў Іаан выступае разам з сваім Харкаўскі сябрам Данілам «Zeus» Тэсьленкам. Два леґіянэры і тры гульцы з Расеі прадстаўляюць «мядзьведзей».
У такім складзе хлопцы гуляюць да сьнежня 2008 року. Пасьля чаго Іаан зноў пераходзіць у pro100.
У складзе Astana Dragons
рэдагавацьУ ліпені 2013 року пакінуў Na`Vi. Зь 19 ліпеня таго ж року выступае за каманду Astana Dragons.
Акрамя Іаана ў камандзе яшчэ два гульцы з Украіны — Ягор «Markeloff» Маркелаў і Кірыла «ANGE1» Карасёў, гулец з Расеі — Міхаіл «Dosia» Сталяроў і гулец з Казахстану — Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў.
Першаю перамогаю цмокаў стаў Techlabs Cup UA 2013. Цмокі пасьпяхова пераадолелі он-лайн кваліфікацыю, пераадолеўшы ўсіх сваіх супернікаў. На LAN фінале ў Кіеве хлопцы перамаглі супернікаў з каманды fnatic з рахункам 2:0 п мапах.
Наступным LAN турнірам стаў DreamHack у Румыніі. AD выйшлі з ґрупы зь першага месца. У сетцы яны абыгралі каманду n!faculty і выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе саступілі з рахункам 2:1 па мапах, будучым чэмпіёнам — NiP. У выніку каманда з Астаны падзяліла 3-4 месца з украінскаю камандаю Na`Vi.
У кастрычніку 2013 року цмокі заваявалі срэбра ў сёмым сэзоне SLTV StarSeries VII. Па выніках сэзону хлопцы занялі чацьвертае месца, а на фінальных гульнях абыйшлі каманды Fnatic ды NiP, але саступілі францускай арґанізацыі VeryGames.
На пачатку лістапада 2013 року каманда заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету паводле ESWC.
6 лістапада было анансавана, што Іаан пакідае каманду, а на замену прыходзіць Эміль «Kucher» Ахундаў[2].
У складзе Natus Vincere
рэдагавацьНайбольшых посьпехаў дамогся ў пэрыяд з 2009 па 2012 рокі, выступаючы за мультыґеймінґавы праект Natus Vincere. У складзе «Народжаных перамагаць» выйграў чатыры чэмпіянаты сьвету. Украінскі праект стаў сусьветна вядомым.
14 чэрвеня 2010 року ў будынку Кабінэта Міністраў адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Ўкраіны Мікалая Азарава ды каманды Natus Vincere. На ёй у тым ліку абмяркоўваліся пытаньні розьвітку індустрыі інфармацыйных тэхналёґіяў на Ўкраіне[3].
Сума прызавых у 2010 годзе — 225 080 даляраў, што ё найвышэйшым дасягненьнем за ўсю гісторыю прафэсійнага Counter-Strike. Папярэднія рэкорды належалі швэдзкім камандам SK Gaming (183 000 даляраў у 2003 годзе) ды fnatic (189 000 даляраў у 2009 годзе)[4].
У 2013 годзе зьвярнуўся ў Na`Vi[5].
Статыстыка
рэдагавацьЗводная статыстыка па турнірах, згуляных Іаанам.
Рок | Колькасьць турніраў | месца | месца | месца | Прызавыя | Прызавыя на чалавека |
---|---|---|---|---|---|---|
2004—2017 | 212 | 54 | 39 | 27 | $1 916 486 | $381 414 |
2004 | 1 | 0 | 0 | 1 | $500 | $100 |
2005 | 8 | 4 | 0 | 1 | $3 555 | $711 |
2006 | 11 | 6 | 0 | 0 | $13 650 | $2 730 |
2007 | 8 | 4 | 3 | 1 | $37 480 | $7 496 |
2008 | 5 | 4 | 0 | 0 | $16 100 | $3 220 |
2009 | 7 | 1 | 2 | 0 | $12 080 | $2 416 |
2010 | 21 | 11 | 2 | 3 | $225 080 | $45 016 |
2011 | 14 | 5 | 2 | 5 | $97 150 | $19 430 |
2012 | 12 | 2 | 9 | 0 | $73 010 | $14 602 |
2013 | 23 | 4 | 4 | 2 | $30 545 | $6 109 |
2014 | 28 | 5 | 5 | 2 | $89 373 | $18 272 |
2015 | 35 | 5 | 7 | 7 | $389 463 | $77 279 |
2016 | 22 | 3 | 4 | 3 | $721 500 | $142 633 |
2017 | 17 | 1 | 1 | 2 | $207 000 | $41 400 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ProPlay / Новости / pro100 возвращаются! Праверана 2013-10-12 г.
- ^ Иоанн покидает команду Astana Dragons Праверана 2013-11-06 г.
- ^ Встреча премьер-министра Украины Праверана 2013-10-12 г.
- ^ Рекордные призовые Праверана 2013-10-12 г.
- ^ Изменения в составе Na`Vi.CSGO - Официальный командный сайт киберспортивной организации Natus Vincere. read.navi-gaming.com. Праверана 2017-08-09 г.