Natus Vincere
Natus Vincere (Na`Vi; па-лацінску: народжаныя перамагаць) — украінская мультыґеймінгавая кібэрспартовая арґанізацыя. У 2010 годзе склад па гульні Counter-Strike 1.6 упершыню ў гісторыі выйграў тры буйныя турніры за адзін рок — Intel Extreme Masters, Electronic Sports World Cup і World Cyber Games 2010. Улетку 2011 року склад каманды па Dota 2 стаў найлепшым на турніры The International, абыграўшы ў фінале кітайскую каманду EHOME і выйграўшы $1 000 000 за першае месца.
Natus Vincere | |
Na`Vi | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Заснаваны | 2009 год |
Мэнэджар | Аляксандар Каханоўскі |
Спонсары | |
Падразьдзелы | |
Вэб-сайт | navi.gg |
Кіраўніцтва праектам
рэдагавацьЗ моманту заснаваньня ў 2009 годзе падтрымкаю каманды займаўся мэцэнат і арґанізатар кібэрспартовых турніраў Мурат Жумашэвіч («Арбалет»). У кастрычніку 2011 року скончылася яго дамоўленасьць з чальцамі арґанізацыі, пасьля чаго кіраўніцтва і разьвіцьцё Natus Vincere стала ажыцьцяўляцца ўласнымі сіламі[1].
Ґенэральным дырэктарам арґанізацыі быў Аляксандар «ZeroGravity» Каханоўскі.
Улетку 2016 року кібэрспартовы клюб Natus Vincere склаў угоду з расейскім холдынґам ESforce Holding Ltd (раней вядомым як Virtus.pro Group). Сума ўгоды склала каля $ 10 млн, а прадмет — продаж доляў у актывах, а таксама мэдыяправоў клюбу Na’Vi.
25 студзеня 2017 року Natus Vincere паведамляе пра зьмену ґенэральнага дырэктара. Аляксандар «ZeroGravity» Каханоўскі пакідае пасаду і зойме месца ў заснаванай радзе дырэктараў. Пазыцыю ґенэральнага дырэктара зойме Яўген Залатароў.
У канцы лістапада 2017 року кібэрспартовы клюб Natus Vincere і расейскі холдынґ ESforce Holding Ltd (раней вядомым як Virtus.pro Group) абвясьцілі аб спыненьні супрацы. Па пагадненьні бакоў, мэдыя- і рэклямныя правы, якія тычацца Natus Vincere, вяртаюцца да Zero Gravity Group, якую ўзначальвае Аляксандар Каханоўскі[2].
Counter-Strike
рэдагавацьУ 2009 годзе Ўлад Хаўрак («МАВР») стварае каманду Arbalet.UA, што складаецца з украінскіх гульцоў у Counter-Strike 1.6, што выступалі раней за каманды KerchNET і Pro100. У склад каманды ўвайшлі харкаўцы Даніла Тэсьленка («Zeus») і Іаан Сухараў («Edward»), кіяўлянін Сяргей Ішчук («starix»), Арсень Трыножанка («ceh9») зь Львова й Ягор Маркелаў («markeloff») з Днепрапятроўску. Мэнэджарам каманды стаў Аляксандар Каханоўскі («ZeroGravity») з Кіева. Пасьля перамогі ў турніры Arbalet Cup Asia 2010, на якім каманда Арбалета выступала пад назваю «Na`Vi», праводзіцца конкурс на найлепшую назву каманды, у выніку чаго калектыў пераймяноўваецца ў фінальную назву «Natus Vincere» (лац. народжаныя перамагаць), захаваўшы клянтэґ «Na`Vi».
2010 рок становіцца трыюмфальным для Natus Vincere. Каманда спачатку перамагае ў ґранд-фінале чацьвертага сэзону Intel Extreme Masters швэдзкую каманду fnatic, затым першаю з камандаў СНД становіцца чэмпіёнам сьвету паводле вэрсіі ESWC, а пасьля дадае да сьпісу дасягненьняў перамогу на чэмпіянаце сьвету World Cyber Games, стаўшы першаю ў сьвеце камандаю, якая заваявала тры найпрэстыжнейшыя чэмпіёнскія тытулы (IEM, ESWC, WCG) за адзін рок. У канцы року Natus Vincere перамагаюць на LAN-турніры DreamHack Winter 2010 і ўсталёўваюць чарговы рэкорд, зарабіўшы за рок больш за 215 тысячаў даляраў, пабіўшы папярэдняе дасягненьне fnatic (189 тыс. даляраў за 2009 рок).
5 сакавіка 2011 року ў Гановэры Natus Vincere адстойвае тытул чэмпіёнаў сьвету паводле вэрсіі Intel Extreme Masters і зарабляе $35 000. Толькі ў 2012 годзе Natus Vincere аддаюць тытул, прайграўшы ў фінале IEM VI World Championship. У канцы 2012 року ўсе гульцы пераходзяць на новую дысцыпліну — Counter-Strike: Global Offensive.
У адрозьненьне ад падразьдзяленьня па Counter-Strike 1.6, які дамагаўся максымальных дасягненьняў з 2009 па 2012 року, падрозьдзел па CS: GO не дамагаецца посьпеху на найвышэйшым узроўні, у сувязі з чым у 2013 годзе склад каманды неаднаразова зьмяняецца і каманду пакідаюць Ягор Маркелаў, Арсень Трыножанка. Пачынаючы зь сьнежня 2013 року калектыў заставаўся нязьменным на працягу амаль паўтара року, пакуль у сакавіку 2015 року не было абвешчана аб пераходзе Сяргея Ішчука на пасаду мэнэджара й трэнэра каманды[3]. У красавіку 2015 року Natus Vincere, нарэшце, дамагаецца першае сур’ёзнае перамогі ў міжнародным турніры па CS:GO, стаўшы пераможцам прэм’ернага сэзону ESL Pro League[4].
Улетку 2016 року каманду пакінуў Даніла «Zeus» Тэсьленка, які потым увайшоў у Gambit Esports.
Улетку 2017 року Ладыслаў «GuardiaN» Ковач і Дзяніс «seized» Косьцін былі выстаўленыя на трансфэр.
Улетку 2017 року Ладыслаў «GuardiaN» Ковач перайшоў у FaZe Clan.
9 жніўня 2017 року ў склад Na’Vi вяртаецца Даніла «Zeus» Тэсьленка, разам зь ім з Gambit пераходзіць трэнэр Міхайла «Kane» Благін, а Дзяніс «seized» Косьцін вернуты ў асноўны склад.[5]
У сярэдзіне кастрычніка 2017 року Дзяніс «seized» Косьцін пакідае склад каманды і сыходзіць у інактыў[6]. 6 лістапада 2017 року на яго месца прыходзіць Дзяніс Шарыпаў («electronic»).[7]
Цяперашні склад Natus Vincere:
Quake Champions
рэдагаваць29 ліпеня 2017 року арґанізацыя Natus Vincere адчыняе падразьдзел па Quake Champions, падпісаўшы кантракт з Антонам «Coollerz» Сіньговым[8].
Унёсак у разьвіцьцё ўкраінскага кібэрспорту
рэдагаваць14 чэрвеня 2010 року ў будынку Кабінэту міністраў адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Ўкраіны Мікалая Азарава й каманды Natus Vincere. На ёй у тым ліку абмяркоўваліся пытаньні разьвіцьця індустрыі інфармацыйных тэхналёґіяў ва Ўкраіне. Прэм’ер паабяцаў правесьці ў 2011 годзе міжнародны Адкрыты кібэрспартовы кубак Украіны. Украінскія гульцы былі залічаныя ў гэтак званы «Залаты рэзэрв», забясьпечаны падтрымкаю з боку ўраду[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сканчаецца супрацоўніцтва з Муратам Жум - Афіцыйны вэб-сайт Natus Vincere. (рас.). read.navi-gaming.com. Праверана 2015-4-18 г.
- ^ Кібэрспартовы клюб Natus Vincere спыняе працу з холдынґам ESforce (рас.) Праверана 2018-01-19 г.
- ^ Andinho Зьмены ў калектыве Na`Vi CS:GO. read.navi-gaming.com. Праверана 2015-04-18 г.
- ^ Кэвін "SeveN" Оўянґ Na'Vi вашыя ESL Pro League чэмпіёны! (анг.). gosugamers.net. Праверана 2015-4-18 г.
- ^ NATUS VINCERE ПРЫВОДЗЯЦЬ ZEUS І KANE, SEIZED ВЯРТАЕЦЦА (анг.)
- ^ seized уходзіць ў актыўнага складу Na`Vi (анг.) Праверана 2017-11-07 г.
- ^ Na`Vi пацьверджае подпіс electronic'а (анг.) Праверана 2017-11-07 г.
- ^ Na`Vi.G2A адчыняе склад па Quake! - Афіцыйны камандны сайт кібэрспартовае арґанізацыі Natus Vincere (рас.). read.navi-gaming.com. Праверана 2017-10-23 г.
- ^ Кіраўнік Ураду пагутарыў з гульцамі каманды Na`Vi » CGAMES — Гульні й кібэрспорт (рас.). cgames.in.ua. Праверана 2015-4-17 г.