Ёнчэпінг

(Перанакіравана з «Ёнчопінг»)

Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköping) — горад у Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, цэнтар лэну Ёнчэпінгу і аднайменнай камуны, на паўднёвым канцы возера Вэтэрну. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 93 797 чалавек.

Ёнчэпінг
швэдз. Jönköping
Ёнчэпінг
Герб Ёнчэпінгу


Краіна: Швэцыя
Лэн: Ёнчэпінг
Плошча: 44,82 км²
Вышыня: 104 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 93 797 чал.
шчыльнасьць: 2092,75 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 57°47′0″ пн. ш. 14°10′0″ у. д. / 57.78333° пн. ш. 14.16667° у. д. / 57.78333; 14.16667Каардынаты: 57°47′0″ пн. ш. 14°10′0″ у. д. / 57.78333° пн. ш. 14.16667° у. д. / 57.78333; 14.16667
Ёнчэпінг на мапе Швэцыі
Ёнчэпінг
Ёнчэпінг
Ёнчэпінг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.jonkoping.se

Гісторыя

рэдагаваць

Магнус I Лядулёс заснаваў Ёнчэпінг у 1284 годзе. У XV стагодзьдзі гэта быў сярэдні горад з насельніцтвам каля 1000 чалавек. У 1612 годзе горад цалкам згарэў. Зноў адбудаваны Ёнчопінг атрымаў каралеўскія прывілеі ў 1614 і 1620 гадах.

Дзякуючы свайму разьмяшчэньню на скрыжаваньні дарог уздоўж рэк Нісану і Лягану, а таксама дарогі паміж ляндскапамі Эстэр’ётляндам і Вэстэр’ётляндам горад з даўніх часоў зьяўляецца гандлёвым цэнтрам. У XIX стагодзьдзі горад вядомы як «горад лібэралаў і запалак». Акрамя запалкавай, ён мае й папяровую мануфактуру, гавань і суднаходзтва на возеры Вэтэрне. Цяпер у склад Ёнчэпінгу ўваходзіць і былы горад Гускварна, дзе разьмяшчаецца фабрыка Husqvarna (вытворчасьць зброі з 1689 г., а цяпер і швейных машынаў, бэнзапілаў, ровараў, матацыклаў, мапэдаў).

Славутасьці

рэдагаваць
 
Царква Сьв. Сафіі
  • Царква Сафіі (1888)
  • Дом, у якім нарадзіўся Даг Гамаршэльд
  • Музэй запалак
  • Музэй птушак
  • Музэй радыё