Ūkio bankas
Ūkio Bankas (па-беларуску: У́кё ба́нкас) — былы летувіскі камэрцыйны банк са штаб-кватэрай у Коўне. Першы прыватны банк Летувы. Заснавальнік і асноўны акцыянэр — летувіскі прадпрымальнік Уладзімер Раманаў (больш за 50%).
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 1989 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Коўна |
Закрытая | 12 лютага 2013 |
Ключавыя фігуры | старшыня праўленьня Гінтарас Угянскіс |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 2008 року Ūkio Bankas, як і іншыя банкі, панёс вялікія страты праз абмежаваньне крэдыту(en), пасьля чаго рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor» зьнізіла ягоны статус са стабільнага да адмоўнага[1].
У лютым 2013 банк паведаміў пра нізкую якасьць актываў, слабое кіраваньне рызыкамі і недахоп патрэбнай апэрацыйнай інфармацыі. Праверка таксама паказала, што банк праігнараваў рэкамэндацыі цэнтральнага банку па зьмяншэньні апэрацыйных рызыкаў. 12 лютага Банк Летувы абвясьціў часовую частковую забарону дзейнасьці (мараторый) для «AB Ūkio bankas»[2].
Дзейнасьць
рэдагавацьБанк спансаваў летувіскі футбольны клюб Коўна і шатляндзкі Гартс, уласьнікам якіх зьяўляецца Ўладзімер Раманаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mike Collier. (27 жніўня 2008) S&P downgrades Ukio (анг.). Baltic Times. Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ NOTICE Regarding Activities of the AB Ūkio bankas from 12 February 2013 (анг.). Ūkio Bankas (12 лютага 2013). Праверана 16 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьŪkio bankas — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.) (лет.) (рас.)