Імбірныя

(Перанакіравана з «Zingiberaceae»)

Імбірныя (Zingiberaceae) — сямейства кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, якое зьмяшчае больш за 50 родаў і больш за 1300 відаў. Насяляюць толькі тропікі[1].

Імбірныя
Koeh-146-no text.jpg
Zingiber officinale — тыповы від
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты (Eukaryota)
Царства Расьліны (Plantae)
Аддзел Кветкавыя (Angiosperms)
Кляса Аднадольныя (Monocots)
Падкляса Камэлініды (Commelinids)
Атрад Імбіракветныя (Zingiberales)
Сямейства Імбірныя
Бінамінальная намэнклятура
Zingiberaceae Martinov
ITIS 42392 ·

Гэта шматгадовыя араматычныя травы з мясістымі карэнішчамі. Лісьце простае. Кветкі звычайна ў суквецьці, радзей адзінкавыя, звычайна аднаполыя. Плады — каробачка, радзей — ягадападобныя. Усе часткі расьлін зьмяшчаюць эфірныя алеі[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Zingiberaceae(анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 20.09.2021 г.