Вікіслоўнік

шматмоўны вольны анляйнавы слоўнік
(Перанакіравана з «Wiktionary»)

Вікіслоўнік (па-ангельску: Wiktionary) — слоўнік, які вольна папаўняецца. Заснаваны на вікі-рухавіку MediaWiki. Адзін з праектаў фундацыі «Вікімэдыя».

Вікіслоўнік
Wiktionary
Слоган the free dictionary
Тып он-лайн-слоўнік
Уладальнік Фундацыя Вікімэдыя
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 12 сьнежня 2002
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя апцыянальна
Рэйтынг Alexa 474, 523, 494[1] і 502
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d]
wiktionary.org

У слоўніку ўтрымоўваюцца граматычныя апісаньні, тлумачэньні і пераклады словаў. Акрамя таго, у артыкулах можа адлюстроўвацца інфармацыя аб сэмантычных сувязях словаў. Такім чынам, Вікіслоўнік — спроба аб’яднаць у адным прадукце граматычны, тлумачальны, этымалягічны і шматмоўны слоўнікі, а таксама тэзаўрус.

Лексыкаграфічная канцэпцыя

рэдагаваць

Дзякуючы ўзаемасувязі паміж рознымі моўнымі разьдзеламі Wiktionary, а таксама паміж удзельнікамі слоўнікавага і іншых праектаў «Фундацыі Вікімэдыя», удзельнікі кожнага зь іх могуць выкарыстоўваць канцэпцыі, прылады і лексыкаграфічныя матэрыялы, створаныя іх калегамі — носьбітамі іншых моў. Падчас прац над рознымі моўнымі разьдзеламі слоўніка склалася комплексная канцэпцыя ўнівэрсальнага лексыкаграфічнага рэсурсу, сталая ўпершыню магчымай дзякуючы электронным тэхналёгіям. Канцэпцыя мяркуе ў канчатковым выніку поўнае апісаньне усіх лексычных адзінак усіх натуральных (і асноўных штучных) моў. Поўнасьць апісаньня азначае наяўнасьць зьвестак аб фанэтыцы, марфалёгіі, сынтаксычных і сэмантычных уласьцівасьцях адзінкі, аб яе этымалёгіі, спалучальнасьці і фразэалёгіі. Поўнасьць і ступень пасьлядоўнасьці рэалізацыі гэтай канцэпцыі можа вар’іравацца ў розных моўных разьдзелах праекту.

У кожным моўным разьдзеле «тытульная» мова зьяўляецца цэнтральнай — усе артыкулы пішуцца выключна на ёй, акрамя таго, ставіцца мэта даць пераклады словаў і іншых адзінак гэтай мовы на максымальна магчымы лік іншых моў. Словы іншых моў перакладаюцца, як правіла, толькі на гэтую «тытульную» мову. Так, у расейскім Вікіслоўніку для расейскіх словаў даюцца тлумачэньні і пераклады на замежныя мовы, для замежных словаў замест тлумачэньняў даюцца пераклады на расейскую мову.

Пры апісаньні марфалёгіі робіцца спроба даць максымальна поўную карціну словазьмены, уключаючы ўказаньне кляса словазьмены. У прыватнасьці, марфалягічныя зьвесткі па расейскіх лексэмах даюцца ў адпаведнасьці з клясыфікацыяй, прапанаванай А. А. Залізьняком.

Тэзаўрус

рэдагаваць

Вікіслоўнік утрымоўвае наступныя сэмантычныя адносіны: сынонімы, антонімы, гіпэронімы, гіпонімы, сагіпонімы, халонімы, мэронімы, сугучнікі, амонімы.

Дынаміка разьвіцьця расейскага Вікіслоўніка

рэдагаваць

Расейскі разьдзел Wiktionary быў створаны ўвесну 2004 году. На працягу паўтара гадоў ён практычна не разьвіваўся, папаўняючыся бессыстэмна, пераважна недабраякасным матэрыялам. Сытуацыя пачала зьмяняцца ў канцы 2005 — пачатку 2006 гадоў.

У 2006 годзе быў прызначаны першы адміністратар, аб’ём артыкулаў павялічыўся амаль у чатыры разы ў параўнаньні з папярэднім годам, створаны магутны інструмэнтар для апісаньня марфалёгіі, пачала фармавацца разьвітая сыстэма сэмантычных катэгорыяў.

Да восені 2006 году лік артыкулаў у расейскім Вікіслоўніку дасягнуў 10 000; затым, дзякуючы стварэньню бота, які выкарыстоўваў словасьпісы іншых разьдзелаў Wiktionary для генэрацыі артыкулаў-даўбешак у расейскім разьдзеле, за паўтара месяца было дададзена яшчэ каля 70 000 артыкулаў. 7 лістапада 2006 году Вікіслоўнік пераадолеў адзнаку 80 000, а 10 сьнежня 2006 году была ўзята важная мяжа — 100 000 артыкулаў. 28 траўня 2007 году расейскі Вікіслоўнік утрымоўваў 120 000 артыкулаў. Лік актыўных удзельнікаў складаў парадку 10.

У адрозьненьне ад сытуацыі з традыцыйнымі слоўнікамі поўнасьць Вікіслоўніку ня можа быць адэкватна ацэненая па фармальным паказчыку колькасьці артыкулаў. Аўтаматычны лічыльнік ня робіць адрозьненьняў паміж паўпарожнімі даўбешкамі і сапраўднымі інфарматыўнымі артыкуламі, акрамя таго, ён не ўлічвае сярэднемоўнай і міжмоўную аманімію. Да прыкладу, слоўнікавы ўваход бор лічыцца як адзін артыкул, паміж тым у гэтым артыкуле апісана некалькі аманімічных лексэм расейскай мовы, а таксама аднайменныя лексэмы іншых моў (баўгарскай, татарскай), — у традыцыйных слоўніках гэты матэрыял быў бы аформлены і ўлічаны ў выглядзе некалькіх артыкулаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вікіслоўніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.